|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 жніўня 2026 г. № 94
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Лямус» па вул. Лясной, 31 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Лямус» па вул. Лясной, 31 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Лямус» па вул. Лясной, 31 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Лямус» па вул. Лясной, 31 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Лямус» па вул. Лясной, 31 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г001061.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе ўстановы культуры «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на адлегласці 8 м ад паўночна-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропку 2 да кропкі 3;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на адлегласці 25 м ад паўночна-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 4;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж берага вадаёму праз кропку 5 да кропкі 6;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 праз кропку 7 на адлегласці 8 м ад паўднёва-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя пабудоў, якія адпавядаюць стылістыцы традыцыйнага драўлянага дойлідства Беларусі, і падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне малых архітэктурных форм, стылістычна неадпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных гістарычных матэрыялаў;
выкананне будаўнічых і (або) рамонтных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.



