|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 жніўня 2026 г. № 93
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г. Брэсце
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт «Граф Берг» па вул. Пісьменніка Смірнова, 2 у г. Брэсце (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2026 г.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 11.08.2026 № 93 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт «Граф Берг» па вул. Пісьменніка Смірнова, 2 у г. Брэсце
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт «Граф Берг» па вул. Пісьменніка Смірнова, 2 у г. Брэсце (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Форт «Граф Берг» па вул. Пісьменніка Смірнова, 2 у г. Брэсце з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» – «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000741.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкі мясакамбінат» (далей – Брэсцкі мясакамбінат).
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў і сучаснага антрапагеннага асваення прамысловай тэрыторыі Брэсцкага мясакамбіната.
6. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў.
Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе, захадзе, поўночным захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па ўмоўнай мяжы казематаў сухога рова форта праз кропкі 1–2–3–4 да кропкі 5;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж усходняга боку захаванага контура форта праз кропку 6 да кропкі 7;
на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж фасаднай часткі форта праз кропкі 8–9–10–11–12–13–14–15–16–17–18–19 да кропкі 20.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе частак;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
змена гістарычнага ландшафту і рэльефу;
добраўпарадкаванне і азеляненне, якія могуць стварыць пагрозу страты адметных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) парушыць яе гістарычнае асяроддзе;
размяшчэнне камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
рамонт, рэканструкцыя (іншая будаўнічая дзейнасць) у адносінах да існуючых дысгарманічных элементаў, будынкаў і збудаванняў, акрамя работ па іх дэмантажу;
выкананне будаўнічых, меліярацыйных і земляных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду, прыняцця і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
9. Пры выпадковым выяўленні археалагічных артэфактаў неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, захавання неабходных умоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе, поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) праз кропкі 19–18–17–16–15–14–13–12–11–10–9–8–7–6 да кропкі 5, далей на ўсход да кропкі 32;
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 праз кропкі 31–30–29–28–27–26 да кропкі 25;
на паўднёвым усходзе, поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 уздоўж агароджы праз кропкі 24–23 да кропкі 22, далей праз кропку 21 да кропкі 20.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Табліца каардынат паваротных кропак

|
|
Пастанова 11.08.2026 № 93 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000079.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах існуючай агароджы сучаснай тэрыторыі царквы.
6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па вонкаваму боку агароджы тэрыторыі царквы праз кропкі 12–2–3–4 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе частак;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
змена гістарычнага ландшафту, рэльефу;
добраўпарадкаванне, азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
9. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, захавання неабходных умоў візуальнага успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Свята-Афанасьеўскай, 108 да кропкі 6;
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж паўночна-ўсходніх межаў зямельных участкаў па вул. Свята-Афанасьеўскай, 108, 110 да кропкі 7, далей праз кропкі 8–9 да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж агароджы зямельнага ўчастка па вул. Свята-Афанасьеўскай, 116 да кропкі 11;
на паўднёвым захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 праз тэрыторыю зямельных участкаў па вул. Свята-Афанасьеўскай, 116, 114 да кропкі 4, далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 3–2 да кропкі 12, далей праз кропкі 13–14 да кропкі 5.
11. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя, ландшафту і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
13. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход у створы з мяжой зямельнага ўчастка па вул. Свята-Афанасьеўскай, 108 да скрыжавання з тратуарнай лініяй па вул. Свята-Афанасьеўскай да кропкі 15;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы ўсход уздоўж тратуарнай лініі заходняга боку вул. Свята-Афанасьеўскай да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 па мяжы зоны рэгулявання забудовы праз кропку 7 да кропкі 6.
14. На тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя інжынерных камунікацый;
змяненне гістарычнага рэльефу;
пасадка дадатковых дрэў паміж тратуарам вул. Свята-Афанасьеўскай і межамі зямельных участкаў па вул. Свята-Афанасьеўскай, 108, 110;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 па перыметры памерамі 24х13 м тэрыторыі помніка загінуўшым у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (кургана Памяці) праз кропкі 17–18–19 да кропкі 16.
16. На тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
знішчэнне, прычыненне шкоды і дэмантаж кургана Памяці, яго элементаў;
змяненне прыроднага характара ландшафта і рэльефа;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



