Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.08.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 ліпеня 2026 г. № 87

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе зацвярджэння.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.07.2026 № 87

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар (вул. Савецкая, інв. № 642/С-21018)» у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Г000152;

«Брацкая магіла» ў в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Д000153.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Бабаўнянскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках навуковых даследаванняў з улікам: гістарычных межаў, месцазнаходжання гісторыка-культурных каштоўнасцей, сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» складаецца з двух участкаў.

6. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 8А, на якім знаходзіцца бровар, праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

7. Знешняй мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж усходняга берага канала праз кропку 6 да кропкі 7;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на ўсход па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622800000001000901 праз кропку 8 да кропкі 9;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж паркавай пасадкі дрэў праз кропкі 10–11 да кропкі 70, далей уздоўж садовых насаджэнняў праз кропкі 12–13–14–15–16–17 да кропкі 18, далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 3 праз кропку 19 да кропкі 20, далей праз кропку 21 да кропкі 22, далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 10 праз кропкі 23–24–25 да кропкі 26;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 27, далей уздоўж межаў зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 12 праз кропкі 28–29–30 да кропкі 31, далей уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 5.

Унутранай мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца мяжа шостага ўчастка рэгулявання забудовы.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы, планіроўкі былога сядзібнага парка і яго архітэктурных элементаў (альтанак, плацін, масткоў) на падставе навукова-праектнай дакументацыі, пракладкі ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый і сетак без пашкоджання зялёных насаджэнняў, усталявання вонкавага асвятлення;

змяненне існуючага рэльефу, ландшафту;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія (у тым ліку) ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных высяканняў;

выкананне земляных і меліярацыйных работ без археалагічнага нагляду, распрацоўкі і прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага боку існуючай агароджы праз кропкі 32–33–34–35–32.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ

11. Ахоўныя зоны ўстаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У ахоўныя зоны ўваходзяць тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» складаецца з двух участкаў.

12. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 па межах зямельных участкаў па вул. Бальнічнай, 2, 4 праз кропкі 37–38 да кропкі 39;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Новай, 1А да кропкі 40;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 уздоўж праезнай часткі вул. Новай да кропкі 3, далей па мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» да кропкі 4;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай праз кропку 1 да кропкі 36.

13. Мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 супадае з мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар».

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-праектнай дакументацыі, пракладкі ці рэканструкцыі інжынерных сетак і камунікацый, усталявання вонкавага асвятлення;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

выкананне земляных і меліярацыйных работ без археалагічнага нагляду, распрацоўкі і прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

15. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 2 м ад вонкавага боку існуючай агароджы брацкай магілы праз кропкі 41–42–43–44–41.

16. У ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), пракладка транспартных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з сямі ўчасткаў.

18. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 9А да кропкі 46;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 47;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 5 да кропкі 48;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 уздоўж паўднёвых межаў зямельных участкаў па вул. Савецкай, 5, 7, 9, 9А праз кропку 49 да кропкі 45.

19. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 50 па заходніх межах зямельных участкаў па вул. Новай, 2, 4 да кропкі 51;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 51 па паўночнай мяжы зямельнага участка па вул. Новай, 4 да кропкі 52;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 52 па ўсходніх межах зямельных участкаў па вул. Новай, 4, 2 праз кропку 53 па падоўжанай лініі да кропкі 54;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 50.

20. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 55 па заходніх межах зямельных участкаў па вул. Бальнічнай, 2, 4, 6 да кропкі 56;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 56 па паўночнай мяжы зямельнага участка па вул. Бальнічнай, 6 да кропкі 57;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 57 па ўсходняй мяжы зямельнага участка па вул. Бальнічнай, 6 да кропкі 39, далей па мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 38–37 да кропкі 36;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 55.

21. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 па мяжы другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 25–24–23 да кропкі 22;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 1 праз кропкі 58–59 да кропкі 60;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 1 да кропкі 61;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 61 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 26.

22. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе, поўначы, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 па мяжы другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 30–29–28 да кропкі 27;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 31.

23. Мяжой шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 62 па межах зямельных участкаў па зав. Паркаваму, 3, 4 праз кропку 63 да кропкі 64;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 64 па паўночных межах зямельных участкаў па зав. Паркаваму, 4, 2 да кропкі 65;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 65 па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Паркаваму, 1 праз кропку 66 да кропкі 67;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 67 па паўднёвых межах зямельных участкаў па зав. Паркаваму, 1, 3, 5 да кропкі 62.

24. Мяжой сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 3 ад кропкі 19 праз кропкі 18–68–69–70–11–10–71–20 да кропкі 19.

25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;

рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж, павелічэнне аб’ёмна-прасторавага рашэння каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (будынак вінакурнага складу);

выкарыстанне нехарактэрных колераў і формаў дахаў, акрамя двухспадзістых, вальмавых і паўвальмавых з нахілам ад 35° да 50°;

усталяванне агароджы прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей зямельных участкаў з дысануючых, неўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

26. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, гістарычна, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

27. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па мяжы другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропку 21 да кропкі 20;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па паўднёвай мяжы сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 71;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 71 уздоўж прысадаў па вул. Бальнічнай да кропкі 60;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 па паўночнай мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 59–58 да кропкі 22.

28. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 68 па межах сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы і другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 18–17–16–15–14–13–12–70–69 да кропкі 68.

29. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 49;

на ўсходзе, поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж умоўнай мяжы гістарычных могілак праз кропкі 72–73 да кропкі 45.

30. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя падземных інжынерных камунікацый і аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (рэшткі капліцы-пахавальні, надмагільныя помнікі хрысціянскіх могілак);

будаўнічая дзейнасць у адносінах да будынка каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (рэшткі капліцы-пахавальні), якая прадугледжвае павелічэнне яго аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

замена (дэмантаж) гістарычных надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы), якія маюць духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, наяўнасць якіх пацверджана фактычна;

пракладка новых, рамонт і рэканструкцыя існуючых інжынерных камунікацый, якія прадугледжваюць высечку дрэў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у в. Бабоўня Капыльскага раёна
Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у в. Бабоўня Капыльскага раёна
Мінскай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак


п.к.

Геаграфічныя каардынаты
(шырата, даўгата)


п.к.

Геаграфічныя каардынаты
(шырата, даўгата)

1

53.257712, 26.954293

38

53.258252, 26.953812

2

53.257940, 26.95426

39

53.258541, 26.953753

3

53.257961, 26.954856

40

53.258583, 26.954879

4

53.257736, 26.954893

41

53.257701, 26.959368

5

53.257512, 26.948363

42

53.257794, 26.959366

6

53.258486, 26.947304

43

53.257799, 26.959604

7

53.260832, 26.948026

44

53.257695, 26.959620

8

53.261044, 26.949056

45

53.256859, 26.953252

9

53.260742, 26.952463

46

53.257527, 26.953107

10

53.259856, 26.952492

47

53.257652, 26.955763

11

53.259856, 26.951425

48

53.257074, 26.955870

12

53.260371, 26.951439

49

53.256955, 26.955071

13

53.260464, 26.949739

50

53.257751, 26.955167

14

53.259598, 26.949653

51

53.258541, 26.955071

15

53.259607, 26.949454

52

53.258563, 26.955747

16

53.259418, 26.949406

53

53.258473, 26.955865

17

53.259322, 26.949599

54

53.257796, 26.955993

18

53.259309, 26.951015

55

53.257677, 26.953054

19

53.258937, 26.951037

56

53.258791, 26.952914

20

53.258969, 26.951589

57

53.258842, 26.953687

21

53.258282, 26.951847

58

53.258016, 26.952397

22

53.258003, 26.951815

59

53.258064, 26.952388

23

53.258003, 26.951525

60

53.258075, 26.952716

24

53.257897, 26.951541

61

53.257674, 26.952708

25

53.257894, 26.951214

62

53.258727, 26.948252

26

53.257618, 26.951262

63

53.259024, 26.948199

27

53.257579, 26.950318

64

53.259423, 26.948295

28

53.257945, 26.950297

65

53.259277, 26.949588

29

53.257952, 26.949707

66

53.258939, 26.949725

30

53.257907, 26.949637

67

53.258606, 26.949696

31

53.257557, 26.94968

68

53.259309, 26.951172

32

53.257715, 26.959412

69

53.260015, 26.951167

33

53.257770, 26.959409

70

53.260008, 26.951446

34

53.257774, 26.959565

71

53.259046, 26.952540

35

53.257717, 26.959576

72

53.256247, 26.955174

36

53.257691, 26.953565

73

53.256180, 26.953479

37

53.258220, 26.953527

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.