Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.07.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 чэрвеня 2026 г. № 79

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт № 4» у в. Стрэльчакі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт № 4» у в. Стрэльчакі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.06.2026 № 79

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт № 4» у в. Стрэльчакі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт № 4» у в. Стрэльчакі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Форт № 4» у в. Стрэльчакі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» – «Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Д000677.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Гродзенскі раённы міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных даследаванняў і аналізу ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах існуючай тэрыторыі фартыфікацыйнага збудавання і знаходзіцца ў межах батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Гродзенскія Фарты: Форт № 4» (далей – батанічны помнік прыроды), устаноўленых у дадатку 1 да рашэння Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 лютага 2018 г. № 102 «Аб аб’яўленні, пераўтварэнні помнікаў прыроды мясцовага значэння».

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па ўнутраных межах паўднёва-заходняга боку зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 422000000009006129 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці;

навукова не абгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і азеляненне без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне рамонтных і будаўнічых работ у адносінах да дысануючай забудовы, акрамя яе дэмантажу.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па гістарычных межах фартыфікацыйнага збудавання (у адпаведнасці з праектам 1912 г.) праз кропкі 6–7–8–9–1 да кропкі 5.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення фартыфікацыйных збудаванняў, якія маюць адносіны да гісторыка-культурнай каштоўнасці; узвядзення некапітальных пабудоў рэкрэацыйнага прызначэння, пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і азеляненне, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў узростам 80 гадоў і болей без уліку рэжымаў аховы і выкарыстання батанічнага помніка прыроды;

выкананне земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Форт № 4» у в. Стрэльчакі
Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.