Официальная правовая информация |
Каментарый да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2022 г. № 234 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату»
Інструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыі ў парадку экстэрнату.
Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2022 г. № 234 (далей – пастанова) устаноўлена, што атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі. Дзяржаўныя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якія праводзяць атэстацыю ў парадку экстэрнату (установа адукацыі), вызначаюцца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (аддзел (упраўленне) адукацыі).