![]() | Официальная правовая информация |
Каментарый к пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2017 г. № 805 «Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2017 г. № 805 «Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» з 11 снежня 2017 г. па 10 студзеня 2018 г. неабходна правесці навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.