Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
30 чэрвеня 2023 г. № 332
Аб парадку правядзення абласнога літаратурнага конкурсу імя М.Багдановіча
На падставе падпункта 4.1 пункта 4 артыкула 210 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Заснаваць абласны літаратурны конкурс імя М.Багдановіча.
2. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення абласнога літаратурнага конкурсу імя М.Багдановіча (дадаецца).