|
Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2021 г. № 506
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства энергетыкі
Изменения и дополнения:
Указ Президента Республики Беларусь от 25 сентября 2026 г. № 324 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.10.2026, 3-2/22663) – новая редакция
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства энергетыкі пастанаўляю:
1. Заснаваць:
эмблему Міністэрства энергетыкі;
флаг Міністэрства энергетыкі;
нагрудны знак адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»;
нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі.
2. Зацвердзіць:
Палажэнне аб эмблеме Міністэрства энергетыкі, яе апісанне і выяву (дадаюцца);
Палажэнне аб флагу Міністэрства энергетыкі, яго апісанне і выяву (дадаюцца);
Палажэнне аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі», яго апісанне і выяву (дадаюцца);
Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі, яго апісанне і выяву (дадаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў, за выключэннем нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі, і пасведчанняў да нагруднага знака адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства энергетыкі.
Фінансаванне расходаў на выраб нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі ажыццяўляць за кошт іншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам.
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
А.Лукашэнка |
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства энергетыкі
1. Эмблема Міністэрства энергетыкі (далей – эмблема) з’яўляецца атрыбутам Міністэрства энергетыкі, яго адметным знакам.
2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства энергетыкі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства энергетыкі і падзяках Міністра энергетыкі.
3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.
4. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым і чорна-белым, а таксама ў аб’ёмным варыянтах.
5. Выява эмблемы размяшчаецца ў службовых кабінетах Міністра энергетыкі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам энергетыкі.
6. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і эмблемы іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
АПІСАННЕ
эмблемы Міністэрства энергетыкі
Эмблема Міністэрства энергетыкі (далей – эмблема) уяўляе сабой круг.
Цэнтр круга падзелены лопасцямі турбіны на тры сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай белага колеру. У сектарах змешчаны выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы блакітнага і светла-сіняга колераў. Уверсе круга размешчаны каляровы Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, які часткова выходзіць за контур круга, злева і справа ад Дзяржаўнага герба – нацыянальны арнамент чырвонага колеру. Пад сектарамі – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» насычана сіняга колеру.
У аснове эмблемы – выявы, якія адлюстроўваюць асноўныя сферы дзейнасці Міністэрства энергетыкі.
Лопасці турбіны сімвалізуюць бесперапыннасць працэсу пераўтварэння энергіі і дынаміку ў галіне. Градзірні атамнай электрастанцыі – атамную энергетыку (мірны атам). Палаючае полымя сімвалізуе газавую галіну і цеплаэнергетыку – пераўтварэнне прыроднага і звадкаванага газу, цвёрдых відаў паліва ў розныя віды энергіі, а таксама іх рацыянальнае і бяспечнае выкарыстанне. Апоры ліній электраперадачы сімвалізуюць электраэнергетыку – атрыманне электрычнай энергіі шляхам пераўтварэння розных відаў энергіі (цеплавой, гідра-, альтэрнатыўнай, вадароднай), а таксама яе перадачу.
Усе элементы намаляваны ў трох каляровых адценнях для ілюзіі адлегласці, а іх колькасць абумоўлена адлюстраваннем маштабнасці і масавасці галіны.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь нароўні з нацыянальным арнаментам і назвай Міністэрства на беларускай мове паказвае на прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.
У якасці асноўнага каляровага рашэння скарыстаны ўмерана насычаны сіні колер, які сімвалізуе энергію, надзейнасць і адказнасць.
Белы колер сімвалізуе жыццё, чысціню энергіі і развіццё галіны.
Чырвоны колер сімвалізуе сілу, веліч і адлюстроўвае прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ВЫЯВА
эмблемы Міністэрства энергетыкі

|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства энергетыкі
1. Флаг Міністэрства энергетыкі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства энергетыкі, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, службовых кабінетах Міністра энергетыкі, яго намеснікаў, кіраўнікоў арганізацый, што ўваходзяць у сістэму названага Міністэрства, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам энергетыкі.
3. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».
4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама прымеркаваны да памятных дат.
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
АПІСАННЕ
флага Міністэрства энергетыкі
Флаг Міністэрства энергетыкі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага боку палотнішча намалявана эмблема Міністэрства энергетыкі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ВЫЯВА
флага Міністэрства энергетыкі

|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»
1. Нагрудным знакам адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» (далей – нагрудны знак адзнакі) узнагароджваюцца работнікі Міністэрства энергетыкі, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і паспяховае вырашэнне задач, што адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства энергетыкі.
Нагрудным знакам адзнакі могуць узнагароджвацца іншыя асобы, якія актыўна супрацоўнічалі з Міністэрствам энергетыкі, унеслі значны ўклад у развіццё галіны энергетыкі і садзейнічалі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай галіне.
2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам адзнакі і форма пасведчання да яго вызначаюцца Міністрам энергетыкі.
Узнагароджанне нагрудным знакам адзнакі ажыццяўляецца згодна з загадам Міністра энергетыкі.
3. Нагрудны знак адзнакі і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам энергетыкі або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў.
4. Нагрудны знак адзнакі носіцца на правым баку грудзей цывільнага або форменнага адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.
5. Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам адзнакі, якія ўчынілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубую дысцыплінарную правіннасць, загадам Міністра энергетыкі могуць быць пазбаўлены нагруднага знака адзнакі.
6. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам адзнакі не праводзіцца. У выпадку страты нагруднага знака адзнакі і (або) пасведчання да яго дублікаты не выдаюцца.
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
АПІСАННЕ
нагруднага знака адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»
Нагрудны знак адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» (далей – нагрудны знак адзнакі) уяўляе сабой круг.
Цэнтр круга падзелены рэльефнымі лопасцямі турбіны серабрыстага колеру на тры сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У сектарах змешчаны рэльефныя выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы серабрыстага колеру. Уверсе круга размешчаны рэльефны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, злева і справа ад якога – рэльефны нацыянальны арнамент серабрыстага колеру. Пад сектарамі – рэльефны надпіс серабрыстага колеру «ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЭНЕРГЕТЫКІ». Нагрудны знак адзнакі апраўлены дзвюма акружнасцямі рознай шырыні.
Адваротны бок нагруднага знака адзнакі мае гладкую паверхню і апраўлены дзвюма акружнасцямі рознай шырыні. У цэнтры размешчаны ў два радкі надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».
Нагрудны знак адзнакі пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай серабрыстага колеру. На калодцы размешчана муаравая стужка насычана сіняга колеру, па краях якой – вертыкальныя белыя палосы. Шырыня стужкі – 28 мм, шырыня белых палос – 1 мм.
На адвароце калодкі размешчана шпілька для мацавання нагруднага знака адзнакі да адзення.
Памеры нагруднага знака адзнакі: дыяметр медальёна – 30 мм, вышыня калодкі – 20,9 мм, шырыня калодкі – 30 мм.
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ВЫЯВА
нагруднага знака адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»

|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі
1. Нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі (далей – нагрудны знак адрознення) з’яўляецца знакам службовай прыналежнасці да цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі і выдаецца асобам, якія займаюць пасады ў цэнтральным апараце Міністэрства энергетыкі.
2. Парадак уручэння і ўліку нагрудных знакаў адрознення вызначаецца Міністрам энергетыкі.
3. Нагрудны знак адрознення носіцца на правым баку грудзей адзення дзелавога стылю.
4. Пры спыненні паўнамоцтваў нагрудны знак адрознення застаецца ў асобы, якая займала пасаду ў цэнтральным апараце Міністэрства энергетыкі, без права яго нашэння.
5. Паўторнае ўручэнне нагруднага знака адрознення, як правіла, не ажыццяўляецца. У выпадку страты (пашкоджання) нагруднага знака адрознення дублікат не выдаецца.
Асоба, якая займае пасаду ў цэнтральным апараце Міністэрства энергетыкі, мае права звярнуцца з заявай аб атрыманні новага нагруднага знака адрознення за кошт уласных сродкаў. Рашэнне аб магчымасці вырабу і выдачы нагруднага знака адрознення прымаецца Міністрам энергетыкі.
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
АПІСАННЕ
нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі
Нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі (далей – нагрудны знак адрознення) уяўляе сабой круг.
Цэнтр круга падзелены рэльефнымі лопасцямі турбіны серабрыстага колеру на тры сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У сектарах змешчаны рэльефныя выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы серабрыстага колеру. Уверсе круга размешчаны рэльефны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, які часткова выходзіць за контур круга, злева і справа ад Дзяржаўнага герба – рэльефны нацыянальны арнамент серабрыстага колеру. Пад сектарамі – рэльефны надпіс серабрыстага колеру «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».
На адвароце нагруднага знака адрознення размешчана цанга для мацавання нагруднага знака адрознення да адзення.
Дыяметр нагруднага знака адрознення – 20 мм.
|
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта 25.09.2026 № 324) |
ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі



