Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 ліпеня 2019 г. № 253
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 25-годдзя ўтварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
1. Устанавіць юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.