![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 чэрвеня 1995 г. № 322
Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Урада БССР у сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі»
У сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 1995 г. «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прызнаць страціўшымі сілу пастановы Урада БССР згодна з прыкладзеным пералікам.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь |
М.Чыгір |