![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму
Уступіла ў сілу 11 студзеня 1997 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, якія надалей называюцца Бакамі,
прымаючы да ўвагі існуючыя сяброўскія адносіны паміж іх краінамі,
адзначаючы значнасць турызму як фактару эканамічнага развіцця, так і сродку для далейшага развіцця сувязей паміж іх народамі,
прымаючы пад увагу рэкамендацыі Міжнароднай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па турызму і падарожжах, якая адбылася ў Рыме ў 1963 годзе і Хельсінскага Заключнага Акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,