Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб паветраных зносінах
Уступіла ў сiлу 14 снежня 2000 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, далей названыя «Дагаворныя Бакі»;
з’яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі па міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і прызнаючы Пагадненне па міжнародных паветраных транзітных зносінах, адкрытых для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.;
жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж і па-за сваімі тэрыторыямі;