![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
Уступіла ў сілу 28 снежня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі», жадаючы спрыяць развіццю перавозак аўтамабільным транспартам пасажыраў і грузаў паміж абедзвюма краінамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі,
дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Сфера прымянення
1. Умовы дадзенага Пагаднення рэгламентуюць перавозкі пасажыраў і грузаў, утвораных або прызначаных на тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку, транзітам праз яго тэрыторыю ў трэцюю дзяржаву, з тэрыторыі другога Дагаворнага Боку і наадварот, якія выконваюцца транспартнымі сродкамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў.