![]() | Официальная правовая информация |
Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла
Уступіў у сілу 24 ліпеня 2006 года
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, якія далей называюцца Бакамі,
натхнёныя жаданнем умацоўваць сяброўскія адносіны паміж абодвума народамі і супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі на падставе ўзаемаразумення,