Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лістапада 1999 г. № 1818
Аб узнагароджанні адкрытага акцыянернага таварыства «Цэнтраэнергамантаж» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у развіццё Беларускай энергасістэмы, высокую якасць мантажу энергетычнага абсталявання і ў сувязі з 55-годдзем з дня ўтварэння будаўніча-мантажнага прадпрыемства ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адкрытае акцыянернае таварыства «Цэнтраэнергамантаж».