Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лістапада 1999 г. № 1813
Аб узнагароджанні У.І.Семашкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехі ў развіцці радыёэлектроннай прамысловасці рэспублікі ўзнагародзіць генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «Гарызонт» – дырэктара Дзяржаўнага прадпрыемства «Завод «Гарызонт» вытворчага аб’яднання «Гарызонт» Семашку Уладзіміра Ільіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.