![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 лютага 1997 г. № 131
Аб узнагароджанні Ф.І.Шмакава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі, артыста Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Шмакава Фёдара Іванавіча за шматгадовую актыўную працу, асабісты ўклад у творчыя поспехі тэатра і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння.