![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 студзеня 2026 г. № 8
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё медыцынскага абслугоўвання Вішнявецкага Міхаіла Лявонцьевіча, начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама;



