![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 кастрычніка 2024 г. № 747
Аб правядзенні навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці навагоднія дабрачынныя акцыі (далей, калі не вызначана іншае, – акцыі) з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў:
«Нашы дзеці» – з 16 снежня 2024 г. па 15 студзеня 2025 г.;
«Ад усёй душы» – з 26 снежня 2024 г. па 15 студзеня 2025 г.