![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лістапада 2021 г. № 632
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны ўклад у развіццё будаўнічай галіны адкрытае акцыянернае таварыства «Даламіт»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аптычнага прыборабудавання Міхальцова Дзмітрыя Віктаравіча, першага намесніка генеральнага дырэктара – тэхнічнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава – кіруючая кампанія холдынга «БелОМО»;