Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2017 г. № 42
Аб узнагароджанні С.С.Пазняка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць намесніка дырэктара па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Пазняка Сяргея Сцяпанавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.