![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 мая 2013 г. № 350
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі і камунікацый і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі і камунікацый* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.