![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 кастрычніка 2007 г. № 1268
Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Назначыць у парадку пераводу:
Гальперына Аляксандра Леанідавіча дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;
Лабковіч Ларысу Пятроўну намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
Рынга Уладзіміра Іосіфавіча намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі.
2. Назначыць Ільіна Андрэя Анатольевіча дырэктарам Дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.