![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 мая 2004 г. № 524
Аб камандзіраванні І.І.Дубіка ў г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 7 па 8 мая 2004 г. у г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка) намесніка Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Дубіка Івана Іванавіча для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю з дня заснавання мытнай службы Літвы, і ў семінары-дыскусіі па пытаннях еўрапейскага транзіту.
Прыняць да ведама, што расходы па найму жылога памяшкання ажыццяўляюцца за кошт прымаючага боку.