Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 2003 г. № 374
Аб прысваенні статусу «Нацыянальны» Дзяржаўнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значныя дасягненні ў галіне беларускага музычнага мастацтва і вялікі ўклад у справу зберажэння і развіцця нацыянальнай культуры прысвоіць Дзяржаўнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» статус «нацыянальны» і ў далейшым называць яго «Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія».