Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 красавіка 2001 г. № 465
Аб далучэнні да Пагаднення паміж мытнымі службамі дзяржаў – удзельніц СНД аб парадку абмену інфармацыяй у галіне тэхнічнага аснашчэння мытных органаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з далучэннем Дзяржаўнага мытнага камітэта да Пагаднення паміж мытнымі службамі дзяржаў – удзельніц СНД аб парадку абмену інфармацыяй у галіне тэхнічнага аснашчэння мытных органаў ад 21 снежня 2000 г.