![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2000 г. № 1791
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола да Праграмы ваенна-тэхнічнага і ваенна-навуковага супрацоўніцтва Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Кітайскай Народнай Рэспублікі ад 5 снежня 1996 г.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства абароны, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола да Праграмы ваенна-тэхнічнага і ваенна-навуковага супрацоўніцтва Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Кітайскай Народнай Рэспублікі ад 5 снежня 1996 г.