![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2022 г. № 322
Аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 2 мая 2024 г. № 57 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/41713 от 13.06.2024 г.);
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 15 апреля 2025 г. № 72 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/43349 от 29.05.2025 г.) - внесены изменения и дополнения, вступившие в силу 1 июня 2025 г., за исключением изменений и дополнений, которые вступят в силу 1 сентября 2025 г.;
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 15 апреля 2025 г. № 72 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/43349 от 29.05.2025 г.) - внесены изменения и дополнения, вступившие в силу 1 июня 2025 г. и 1 сентября 2025 г.
На падставе пункта 4 артыкула 18, пункта 11 артыкула 31, пункта 10 артыкула 161 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.І.Іванец |
УЗГОДНЕНА
Міністэрства абароны
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства фінансаў
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт судовых
экспертыз Рэспублікі Беларусь
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь
Брэсцкі абласны
выканаўчы камітэт
Віцебскі абласны
выканаўчы камітэт
Гомельскі абласны
выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт
Мінскі абласны
выканаўчы камітэт
Магілёўскі абласны
выканаўчы камітэт
Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт
|
|
Пастанова 19.09.2022 № 322 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Дадзенае Палажэнне распаўсюджвае сваё дзеянне на іншыя ўстановы адукацыі ў частцы арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі імі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і прыёму (залічэння).
2. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства, яе статутам, патрабаваннямі, якія вызначаюцца школьным стандартам па форме згодна з дадаткам 1, які зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.
3. Выключаны.
4. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
5. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ў частцы, якая не ўрэгулявана дадзеным Палажэннем, кіруецца:
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і прыёму (залічэння) у іх асоб для атрымання дашкольнай адукацыі;
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі і прыёму (залічэння) у іх асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі;
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і прыёму ў іх асоб для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын патрабаваннямі заканадаўства ў галіне дарожнага руху, у тым ліку да падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын;
пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу дома, у арганізацыях аховы здароўя, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, у следчых ізалятарах і папраўчых установах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам у сферы адукацыі.
6. Установа агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае накапленне, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.
7. Установа агульнай сярэдняй адукацыі мае права перадаваць функцыі па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, створаным выканаўчымі камітэтамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, для забеспячэння дзейнасці падпарадкаваных ім бюджэтных арганізацый.
ГЛАВА 2
СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
8. Установа агульнай сярэдняй адукацыі можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленні і структурныя падраздзяленні.
9. Да адасобленых падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца філіял, прадстаўніцтва, іншае адасобленае падраздзяленне, якія ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
10. Да структурных падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца інтэрнат, аддзяленне, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-вопытная гаспадарка, рэсурсны цэнтр, вучэбна-вытворчая майстэрня, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, іншыя структурныя падраздзяленні.
Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.
11. Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, статутам установы агульнай сярэдняй адукацыі, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.
12. Вучэбна-вопытная гаспадарка – структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, што ствараецца з мэтай забеспячэння:
правядзення практычных работ па асновах і тэхналогіі вырошчвання раслін у адпаведнасці з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў межах вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», пры асваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў;
вырошчвання жывёл, назірання за іх ростам і развіццём пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў межах вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», пры асваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў;
рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па эколага-біялагічным профілі;
правядзення навукова-даследчых вопытаў па заданнях навуковых і сельскагаспадарчых арганізацый;
грамадска карыснай працы і практыкі;
і іншага.
У мэтах, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца вучэбна-вопытныя ўчасткі.
13. У залежнасці ад прадмета, мэт і задач дзейнасці ў структуры вучэбна-вопытнай гаспадаркі могуць стварацца наступныя падраздзяленні:
ахаванага грунту – для вырошчвання агародніны, кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых раслін, расады, размнажэння пладова-ягадных і дэкаратыўных раслін у цяпліцах, парніках, на ўцепленым грунце;
па вырошчванні сельскагаспадарчых культур – для вырошчвання па сістэме севазвароту гародніны, бульбы, садавіны, пладова-ягадных культур і іншых сельскагаспадарчых культур і раслін, расады кветкава-дэкаратыўных раслін;
па вырошчванні пладова-ягадных і дэкаратыўных культур – для вырошчвання саджанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустарнікаў;
дэндралагічнае – для стварэння калекцый дрэвавых і куставых раслін;
заалагічнае – для стварэння кутка жывой прыроды, што таксама можа ўключаць трусятнік, птушнік, пчальнікі і іншыя аб’екты жывёлагадоўлі;
калекцыйнае – для вырошчвання і стварэння калекцый раслін сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных і сістэматычных груп раслін, распаўсюджаных лекавых раслін;
па вырошчванні кветкава-дэкаратыўных раслін – для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, планіроўкі азелянення тэрыторыі ўстановы адукацыі і вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;
экалагічнае – для стварэння экалагічнай сцежкі з мэтай вывучэння разнастайнасці навакольнага асяроддзя.
Для ажыццяўлення дзейнасці вучэбна-вопытнай гаспадаркі ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі.
14. Вучэбна-вытворчая (вытворчая) майстэрня як структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі прафесійнай арыентацыі вучняў, правядзення факультатыўных заняткаў, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).
15. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі як структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў і падрыхтоўкі іх да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, транспартных войсках, унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў, органах дзяржаўнай бяспекі, органах пагранічнай службы, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – воінскія фарміраванні), органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях (далей – ваенізаваныя арганізацыі), а таксама для падрыхтоўкі вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці.
16. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з раённым (гарадскім) ваенным камісарыятам, раённай (гарадской) пярвічнай арганізацыйнай структурай рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь», воінскімі фарміраваннямі і ваенізаванымі арганізацыямі, установамі адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый, установамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада).
17. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца ў групах, на якія дзеляцца X і XI класы ў адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 41 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзіць вучні адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада).
18. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў у цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.
19. Парадак і ўмовы рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці ў цэнтрах дапрызыўнай падрыхтоўкі вызначаюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сеткавай форме ўзаемадзеяння пры рэалізацыі адукацыйных праграм, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2022 г. № 572.
20. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізавана работа аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем.
21. Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюцца педагогам-псіхолагам і (або) педагогам сацыяльным у парадку, вызначаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2022 г. № 328 «О социально-педагогической поддержке обучающихся и оказании им психологической помощи».
ГЛАВА 3
НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ. ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ АДЗЕННЯ
22. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца асоба, якая засвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм, што рэалізуе ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца выхаванцы, навучэнцы і слухачы.
23. Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем на адным з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).
24. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенка.
У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны світар.
ГЛАВА 4
ПЕДАГАГІЧНЫЯ РАБОТНІКІ, ІНШЫЯ РАБОТНІКІ ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
25. Да педагагічных работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, аказваюць карэкцыйна-педагагічную дапамогу, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) ажыццяўляюць кіраванне адукацыйнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, яе адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі.
26. Да іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца работнікі, якія не з’яўляюцца педагагічнымі работнікамі.
Правы і абавязкі іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, статутамі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, заключанымі з імі працоўнымі дагаворамі.
ГЛАВА 5
КІРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
27. Кіраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку дадзеным Палажэннем, статутам установы адукацыі.
28. Непасрэднае кіраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе кіраўнік (дырэктар, начальнік), які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады ўласнікам (заснавальнікам) установы агульнай сярэдняй адукацыі або ўпаўнаважаным ім органам (арганізацыяй).
29. Асноўным органам самакіравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, які ўзначальвае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі.
Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца савет, метадычны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт, вучнёўскі савет.
ГЛАВА 6
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
30. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, з улікам санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
31. Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
Выбар мовы навучання і выхавання пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
32. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з артыкулам 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
33. Ва ўстанове адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і размешчанай у сельскім населеным пункце, ва ўмовах, калі колькасць навучэнцаў у I–IV класах складае пяць чалавек і менш, вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне» праводзяцца адначасова з вучнямі I і II, II і III, III і IV або I і III, II і IV класаў або ў іншых аптымальных для ўстановы адукацыі варыянтах спалучэння вучняў розных класаў.
34. Стварэнне класаў, у якіх пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі вывучаюцца мова нацыянальнай меншасці, літаратура нацыянальнай меншасці, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Пералік абавязковых для вывучэння вучэбных прадметаў у гэтых класах дадаткова ўключае вучэбныя прадметы «Мова нацыянальнай меншасці», «Літаратура нацыянальнай меншасці». Колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў «Мова нацыянальнай меншасці», «Літаратура нацыянальнай меншасці» вызначаецца ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы.
35. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў (модуляў) на павышаным узроўні, на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў (модуляў) на павышаным узроўні ствараюцца ў рамках арганізацыі профільнага навучання.
Пералік вучэбных прадметаў (модуляў), якія могуць вывучацца на павышаным узроўні, вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі ці асобай, ім упаўнаважанай, у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.
36. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі могуць функцыянаваць профільныя класы (групы) прафесійнай накіраванасці.
У профільных класах (групах) прафесійнай накіраванасці арганізуецца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў, змест якіх звязаны з пэўным відам прафесійнай дзейнасці (педагагічнай, спартыўна-педагагічнай, аграрнай, ваенна-патрыятычнай і іншай накіраванасці).
37. Спецыялізаваныя па спорце класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі наступных відаў: пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе, гімназіі, ліцэі, спецыялізаваным ліцэі, кадэцкім вучылішчы, школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
У спецыялізаваных па спорце класах вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўні.
38. Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца вячэрнія класы ў сярэдняй школе.
Рэалізацыя адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў вячэрніх класах у сярэдняй школе можа ажыццяўляцца ў вячэрняй і завочнай формах. Тэрмін навучання і выхавання ў вячэрніх класах у сярэдняй школе складае тры гады (Х–ХІІ класы).
Для вучняў вячэрніх класаў можа быць арганізавана правядзенне факультатыўных, стымулюючых заняткаў (вячэрняя і завочная формы атрымання адукацыі), падтрымліваючых заняткаў (вячэрняя форма атрымання адукацыі), кансультацый (завочная форма атрымання адукацыі).
У вячэрніх класах у сярэдняй школе пры завочнай форме атрымання адукацыі ў вучэбным годзе арганізуюцца сесіі.
Пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў завочнай форме атрымання адукацыі ў вячэрніх класах у сярэдняй школе падчас сесій праводзяцца вучэбныя заняткі, заняткі, а таксама атэстацыя навучэнцаў. Працяг кожнай сесіі складае не больш за 10 працоўных дзён у адпаведнасці з вучэбным планам сярэдняй школы.
Вывучэнне ўсіх вучэбных прадметаў у X–XII вячэрніх класах у сярэдняй школе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм па вучэбных прадметах для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з улікам трохгадовага тэрміну навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі згодна з тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы, які тычыцца вячэрніх класаў.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах у сярэдняй школе па ўсіх вучэбных прадметах выкарыстоўваюцца падручнікі і навучальныя дапаможнікі, рэкамендаваныя для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Дзяленне X–XII класаў на групы пры вывучэнні вучэбных прадметаў ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з пунктам 41 дадзенага Палажэння.
Сумарная колькасць абавязковых кантрольных работ па вучэбных прадметах, прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе тры гады навучання і выхавання ў вячэрніх класах сярэдняй школы. Кантрольныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, устаноўленымі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Тэрміны правядзення вучэбных заняткаў у кожнай сесіі вызначаюцца штогод кіраўніком установы адукацыі і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
У час навучальных заняткаў праводзяцца кантрольныя, лабараторныя і практычныя работы.
39. Класы сумеснага навучання і выхавання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць такіх асаблівасцей, для засваення зместу адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з улікам патрэбнасцей грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за гэтай установай адукацыі.
Адукацыйны працэс у класах сумеснага навучання і выхавання ажыццяўляецца з выкарыстаннем вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 4 артыкула 163 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Вучням з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры неабходнасці аказваецца карэкцыйна-педагагічная дапамога ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, змест якой вызначаецца структурай парушэння фізічнага і (або) псіхічнага развіцця вучня, ствараюцца спецыяльныя ўмовы з улікам асаблівых індывідуальных адукацыйных патрэбнасцей вучняў, стану здароўя, пазнавальных магчымасцей.
Фарміраванне кантынгенту вучняў класаў сумеснага навучання і выхавання і аказанне вучням з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дапамогі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ажыццяўляюцца з улікам рэкамендацый дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Невідушчым вучням, вучням з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату (са значным і рэзка выяўленым парушэннем перамяшчэння або яго адсутнасцю), вучням з парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні (з парушэннямі паводзін) на вучэбных занятках, занятках аказваецца дапамога памочнікам выхавацеля.
Вучням з расстройствамі аўтыстычнага спектра пры неабходнасці забяспечваецца персанальнае суправаджэнне ў групавой або індывідуальнай форме выхавацелем.
40. Рэжым арганізацыі вучэбных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца заснавальнікамі з улікам асаблівасцей дзейнасці гэтых відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах у сярэдніх школах.
41. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі класы дзеляцца:
на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–IX класах і па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў X і XI класах. У выпадку, калі магчыма арганізаваць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат) у іншых класах, то па рашэнні структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – упраўленне (аддзел) адукацыі), узгодненым з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, гэтыя класы дзеляцца таксама на адпаведныя групы. Дапускаецца ў спецыялізаваных ліцэях дзяленне класаў на дзве групы пры напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў мужчынскага полу пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў VII і VIII класах і па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» у VII–XI класах;
на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў X і XI класах. Пры дзяленні класа на дзве групы ў VIII (VII)–XI класах кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў дапускаецца не ўлічваць палавую прыналежнасць;
на дзве групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» пры напаўняльнасці класа не менш за 20 навучэнцаў;
на дзве групы ў базавых школах, сярэдніх школах, кадэцкіх вучылішчах пры напаўняльнасці класа не менш за 24 вучні, школах-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах, вячэрніх класах у сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, універсітэтах, акадэміях (кансерваторыях), спецыялізаваных ліцэях, гімназіях – каледжах мастацтваў пры напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:
«Інфарматыка» – у VI–XI (XII) класах;
«Матэматыка» – пры правядзенні практыкумаў па рашэнні задач у X і XI класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Матэматыка»;
«Фізіка» – пры правядзенні франтальных лабараторных работ у VII–XI (XII) класах, практыкумаў па рашэнні задач у X і XI класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Фізіка»;
«Біялогія» – пры правядзенні лабараторных і практычных работ у X–XI класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Біялогія»;
«Хімія» – пры правядзенні практычных работ у VII–XI (XII) класах, лабараторных вопытаў у X і XI класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Хімія»;
«Астраномія» – пры правядзенні астранамічных назіранняў у XI (XII) класе;
на дзве групы ў гімназіях – каледжах мастацтваў пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў у галіне асобных відаў мастацтва і па якіх адукацыйны працэс ажыццяўляецца не індывідуальна.
42. Вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў у галіне асобных відаў мастацтва ў гімназіях – каледжах мастацтваў і па якіх адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна, вызначаюцца вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
43. У гімназіях – каледжах мастацтваў:
вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Харавы клас», «Танец класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка», «Асновы сцэнічнага руху», «Музычныя і тэатральныя гульні» праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па адпаведным вучэбным прадмеце, і канцэртмайстрам (акампаніятарам);
вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Ігра на музычным інструменце» (акрамя фартэпіяна) праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па гэтым вучэбным прадмеце, і канцэртмайстрам (акампаніятарам);
вучэбныя заняткі, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры па вучэбных прадметах «Жывапіс», «Малюнак», праводзяцца настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па гэтых вучэбных прадметах, з удзелам 2 дэманстратараў пластычных пастаў (вучэбныя заняткі па выкананні партрэта, дэталяў галавы і дэталяў фігуры (кісць, ступня) і 1 дэманстратара пластычных пастаў (вучэбныя заняткі для ўсіх іншых пастановак).
44. У выпадку, калі колькасць вучняў у класе менш за ўстаноўленую ў пункце 41 дадзенага Палажэння для дзялення класа на групы, установа адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляць дзяленне класаў на групы пры вывучэнні зместу названых вучэбных прадметаў за кошт вучэбных гадзін кампанента ўстановы адукацыі тыпавога вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.
45. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспекі жыццядзейнасці на працягу навучальнага года праводзяцца факультатыўныя і вучэбныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, а з вучнямі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы.
46. У спецыялізаваным ліцэі з мэтай забеспячэння атрымання вучнямі першапачатковых ведаў і навыкаў, неабходных для выбару прафесіі, службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і транспартных войсках, або ў органах пагранічнай службы, або ў органах унутраных спраў, або ў Следчым камітэце, або ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, або ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, праводзяцца на працягу навучальнага года ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткі, змест якіх звязаны з пэўным відам прафесійнай дзейнасці.
47. За кошт вучэбных гадзін кампанента ўстановы адукацыі тыпавога вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень заняткі гульнявымі відамі спорту для I–XI (XII) класаў і можа рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для вучняў X–XI (XII) класаў. На правядзенне заняткаў гульнявымі відамі спорту выдзяляецца 1 вучэбная гадзіна на клас на тыдзень, а для асвойвання зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) – у рамках колькасці вучэбных гадзін, прадугледжанай тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях, але не больш за 6 вучэбных гадзін у тыдзень.
48. Непаўналетнія вучні з улікам погляду іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцей, жаданняў і стану здароўя, могуць дадаткова да вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах асвойваць змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў адпаведнай накіраванасці.
49. Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, прафарыентацыйнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.
Факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай і тэатральнай накіраванасці могуць праводзіцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку, і канцэртмайстрам (акампаніятарам).
50. Факультатыўныя заняткі могуць быць арганізаваны ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі для вучняў іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праз сеткавую форму ўзаемадзеяння.
51. Для арганізацыі факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (для вучняў вячэрніх класаў у сярэдняй школе, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі) вучні, як правіла, аднаго або паралельных класаў аб’ядноўваюцца ў групу.
Напаўняльнасць групы для арганізацыі заняткаў, названых у частцы першай гэтага пункта, павінна складаць:
не менш за тры вучні пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыі, што размешчаны ў сельскіх населеных пунктах;
не менш за пяць вучняў пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыі, што размешчаны ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу;
не менш за тры вучні пры правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у рамках колькасці гадзін, прадугледжаных вучэбным планам установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, і кансультацый (для вучняў вячэрніх класаў у сярэдняй школе, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі).
Дапускаецца ў пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе правядзенне індывідуальна падтрымліваючых заняткаў, накіраваных на пераадольванне цяжкасцей у вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Руская мова», для непаўналетніх замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама для непаўналетніх грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь.
Па запытах законных прадстаўнікоў навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі звыш вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам гэтай установы адукацыі, могуць праводзіцца стымулюючыя заняткі, падтрымліваючыя заняткі на платнай аснове на падставе дагавора аб платным аказанні паслуг.
52. Па рашэнні заснавальніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой арганізуюцца факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, дапускаецца:
ажыццяўляць адукацыйны працэс індывідуальна пры засваенні на факультатыўных занятках музычнай накіраванасці зместу вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў для I–IX класаў, накіраванай на навучанне ігры на адпаведным музычным інструменце. На кожнага вучня адводзіцца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;
ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні на факультатыўных занятках пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай і харэаграфічнай накіраванасці для I–IX класаў, накіраваных на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычна-інструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры, тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва. На кожную групу вучняў з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца 1 вучэбная гадзіна на тыдзень;
ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў мастацкай накіраванасці для I-IX класаў, накіраваных на фарміраванне мастацкай культуры сродкамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну. На кожную групу вучняў з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца не больш за 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень.
53. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі зацвярджаюцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі ці асобы, ім упаўнаважанай.
54. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, што складаецца з улікам санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі ці асобай, ім упаўнаважанай, на кожнае паўгоддзе.
55. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку факультатыўныя заняткі, названыя ў пунктах 45, 46 і 47 дадзенага Палажэння, а таксама заняткі па фізічнай рэабілітацыі, у тым ліку і па плаванні ў санаторнай школе-інтэрнаце, плануюцца асобным раскладам, што зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі (асобай, ім упаўнаважанай), якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
56. Працягласць перапынкаў паміж вучэбнымі заняткамі і факультатыўнымі заняткамі (заняткамі па фізічнай рэабілітацыі, у тым ліку і па плаванні ў санаторнай школе-інтэрнаце), названымі ў пункце 55 дадзенага Палажэння, вызначаецца ўстановай адукацыі зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку з улікам санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Дамашнія заданні ва ўстановах адукацыі павінны задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання ў II класе – да 1,2 гадзіны, III–IV класах – 1,5 гадзіны, V–VI класах – 2 гадзін, VII–VIII класах – 2,5 гадзіны, IX–XI (XII) класах – 3 гадзін.
Дамашнія заданні не павінны задавацца:
вучням І класа на працягу ўсяго навучальнага года;
вучням іншых класаў пасля кантрольнай работы, на канікулы.
57. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі для адораных і таленавітых вучняў, а таксама для вучняў, якія па ўважлівых прычынах (удзел у спартыўных спаборніцтвах, адукацыйных мерапрыемствах і падрыхтоўка да іх, іншыя прычыны, пацверджаныя дакументальна) пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю, можа ажыццяўляцца індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань можа асвойваць самастойна змест асвойваемай ім адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі часткова або поўнасцю.
58. Для вырашэння пытання аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань (ад імя непаўналетняга вучня яго законны прадстаўнік) падае заяву з указаннем прычыны на імя кіраўніка ўстановы адукацыі. Да заявы вучань (законны прадстаўнік непаўналетняга вучня) прадастаўляе дакументы, якія могуць служыць пацвярджэннем інфармацыі, выкладзенай у заяве.
Рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам (аб адмове ў арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам) кіраўнік установы адукацыі прымае на падставе вынікаў разгляду дадзенага пытання на педагагічным савеце на працягу дваццаці каляндарных дзён з дня падачы заявы вучнем (ад імя непаўналетняга вучня яго законным прадстаўніком).
59. Рашэнне аб тэрмінах і формах правядзення атэстацыі вучня, які асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, прымаецца ўстановай адукацыі і даводзіцца да ведама вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) у пісьмовай форме на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыняцця кіраўніком установы адукацыі рашэння аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.
60. Вучань, які асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, лічыцца ў спісах вучняў установы адукацыі. У класным журнале ў графе аб наведванні вучнямі вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па якім матэрыял у адпаведнасці з вучэбнай праграмай ён асвойвае самастойна, робіцца запіс «вывучае самастойна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам».
61. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам можа быць спынена:
па заяве вучня (ад імя непаўналетняга вучня яго законнага прадстаўніка);
па рашэнні ўстановы адукацыі, калі вучань па выніках прамежкавай атэстацыі атрымаў нездавальняючую адзнаку па адным з вучэбных прадметаў, па якім матэрыял у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ён асвойваў самастойна.
62. Рашэнне аб спыненні арганізацыі адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам прымаецца кіраўніком установы адукацыі і ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня).
63. Выхаваўчую работу ў пазаўрочны час з вучнямі класа ўстановы адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуе педагагічны работнік, у тым ліку які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.
64. Па завяршэнні навучальных заняткаў:
з вучнямі VIII і X класаў кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў праводзяцца вучэбна-палявыя зборы. З вучнямі X класа іншых відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (за выключэннем вучняў X класа санаторных школ-інтэрнатаў, вучылішчаў алімпійскага рэзэрву, вячэрніх класаў у сярэдняй школе) праводзяцца вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і практычныя заняткі па медыцынскай падрыхтоўцы (дзяўчаты). Працягласць вучэбна-палявых збораў, практычных заняткаў па медыцынскай падрыхтоўцы, колькасць вучэбных гадзін на іх правядзенне вызначаецца ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду;
з вучнямі V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-вопытныя гаспадаркі, на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзяцца практычныя заняткі, з вучнямі V–VIII класаў іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (за выключэннем вучняў V–VIII класаў санаторных школ-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў, вучылішчаў алімпійскага рэзэрву, VIII класа кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў) на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца грамадска карысная праца (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі практычных заняткаў, грамадска карыснай працы, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі ці ўпаўнаважаная ім асоба. Практычныя заняткі, грамадска карысная праца арганізуюцца ў адпаведнасці з планам работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
з вучнямі V–VIII класаў гімназій – каледжаў мастацтваў, якія вывучаюць вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей у галіне выяўленчага мастацтва, праводзяцца творчыя практычныя заняткі працягласцю 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі творчых практычных заняткаў, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы адукацыі.
65. Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, павялічваецца яе заснавальнікам у наступных выпадках:
правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з вучнямі, якія па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы. На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;
дзялення класаў на групы ў адпаведнасці з пунктам 41 дадзенага Палажэння;
прадаўжэння вывучэння вучнямі V–XI (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай установе адукацыі, пры наяўнасці ў кожным класе ад аднаго вучня. На вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на тыдзень у колькасці, не меншай за колькасць гадзін, якая прадугледжана тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы. Вучні, якія працягваюць вывучаць раней вывучаемую замежную мову, не ўлічваюцца пры вызначэнні колькасці груп пры дзяленні адпаведнага класа на групы для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова»;
выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне музычна-рытмічных заняткаў у санаторнай школе-інтэрнаце;
выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара), дэманстратараў пластычных пастаў у гімназіях – каледжах мастацтваў з разліку:
100 працэнтаў часу, што вызначаны вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў на вывучэнне вучэбных прадметаў «Ігра на музычным інструменце» (акрамя фартэпіяна), «Харавы клас», «Ансамблевы клас (вакальны)», «Ансамблевы клас (інструментальны)», «Танец класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка», «Асновы сцэнічнага руху», «Музычныя і тэатральныя гульні»;
100 працэнтаў часу, што вызначаны адпаведным вучэбна-педагагічным комплексам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбных прадметах «Жывапіс», «Малюнак» на правядзенне вучэбных заняткаў, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры;
выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай накіраванасці ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі названых факультатыўных заняткаў, арганізаваных у групах, напаўняльнасць якіх устаноўлена ў абзацах другім і трэцім пункта 52 дадзенага Палажэння;
выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці ў адпаведнасці з пунктам 52 дадзенага Палажэння і вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на навучанне ігры на музычным інструменце (акрамя фартэпіяна), на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычна-інструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры, тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва ў адпаведнасці з абзацамі другім і трэцім пункта 52 дадзенага Палажэння;
выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Ваджэнне трактароў», што вызначаны вучэбнымі планамі ўстаноў адукацыі па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
правядзення вучэбна-палявых збораў, практычных заняткаў па медыцынскай падрыхтоўцы, практычных заняткаў у вучэбна-вопытнай гаспадарцы, творчых практычных заняткаў у адпаведнасці з пунктам 64 дадзенага Палажэння;
правядзення грамадска карыснай працы з 1 верасня па 31 мая з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у III–VIII класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у IX–XI класах;
выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне з вучнямі X–XI класаў практычных заняткаў, што вызначаны адзінымі праграмамі падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорый «B», «В» і «C» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын.
ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
66. Прыём (залічэнне) асоб у пачатковыя школы, базавыя школы, гімназіі (для атрымання агульнай базавай адукацыі), сярэднія школы, школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (акрамя прыёму (залічэння) для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання), вячэрнія класы ў сярэдняй школе, а таксама ў санаторныя школы-інтэрнаты для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі (далей – прыём (залічэнне) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якая ўстанаўліваецца па рашэнні заснавальніка ўстановы адукацыі або ўпаўнаважанага ім органа ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў дзяржаўныя пачатковую школу, базавую школу, сярэднюю школу, гімназію для атрымання агульнай базавай адукацыі маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана адпаведная ўстанова адукацыі.
У прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі асобе, якая пражывае на тэрыторыі, за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, можа быць адмоўлена толькі з прычыны адсутнасці ў ім свабоднага месца. У выпадку адсутнасці свабоднага месца ва ўстанове адукацыі асоба, законны прадстаўнік непаўналетняй асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, звяртаюцца ў іншую ўстанову адукацыі або упраўленне (аддзел) адукацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі па месцы пражывання асобы, законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы.
Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца (залічвацца) асобы незалежна ад месца іх жыхарства. Прыём на свабодныя месцы ва ўстанову адукацыі асоб, якія не пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў гэтых асоб ва ўстанове адукацыі.
67. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы, якую падае законны прадстаўнік непаўналетняй асобы (прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту 14 гадоў, ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў), пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не предугледжана артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем.
68. Асабовай карткай вучня пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V (VI) клас.
69. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:
пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;
базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IX класы;
сярэдняй адукацыі пры прыёме ў XI (XII) клас.
70. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца асобай, а асабовая картка вучня перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (ад імя непаўналетняй асобы законны прадстаўнік) падала заяву пры прыёме ў V (VI) клас. Асабовая картка вучня можа прад’яўляцца законным прадстаўніком непаўналетняй асобы.
71. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
72. Для атрымання пачатковай адукацыі ў пачатковай школе, агульнай базавай адукацыі ў базавай школе, гімназіі, сярэдняй школе, агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдняй школе, у вячэрніх класах у сярэдняй школе асоба (ад імя непаўналетняй асобы яе законны прадстаўнік) падае заяву на імя кіраўніка адпаведнай установы адукацыі:
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I клас устаноў адукацыі;
у перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў II–XI класы (акрамя прыёму ў Х клас (XI клас – на свабодныя месцы) для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных навучальных прадметаў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання), а таксама пры прыёме ў вячэрнія класы ў сярэдняй школе. Пры прыёме ў вячэрнія класы ў сярэдняй школе асоба (ад імя непаўналетняй асобы яе законны прадстаўнік) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.
73. Асаблівасці прыёму (залічэння) у школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (акрамя прыёму ў Х клас (XI клас – на свабодныя месцы) для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных навучальных прадметаў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання), вызначаны ў пункце 12 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
74. Кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.
Спісы вучняў, прынятых (залічаных) для атрымання адукацыі, размяшчаюцца ва ўстанове адукацыі ў даступных для азнаямлення месцах або на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
75. На кожнага вучня ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца асабовая справа, у якой захоўваюцца наступныя дакументы:
заява аб прыёме ва ўстанову адукацыі;
медыцынская даведка аб стане здароўя;
асабовая картка вучня;
дакументы, якія пацвярджаюць права асобы на льготы пры залічэнні ва ўстанову адукацыі (пры наяўнасці права на льготы);
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
іншыя дакументы, што ўстаноўлены заканадаўствам і дадзеным Палажэннем для прад’яўлення пры прыёме асоб для атрымання пачатковай адукацыі, агульнай базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі ў асобных відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
выпіскі з загадаў кіраўніка ўстановы адукацыі, якія маюць адносіны да вучня;
ішыя дакументы, што ўстаноўлены ўстановай адукацыі ў лакальных прававых актах.
76. Прыём (залічэнне) у санаторныя школы-інтэрнаты ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 13 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
ГЛАВА 8
АСАБОВАЯ КАРТКА ВУЧНЯ І ПАРАДАК ЯЕ ЗАПАЎНЕННЯ (ВЯДЗЕННЯ)
77. Установай агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме вучня ў І клас запаўняецца асабовая картка вучня па форме згодна з дадаткам 2.
78. Нумар асабовай карткі вучня павінен адпавядаць рэгістрацыйнаму нумару вучня па алфавітнай кнізе запісу вучняў установы адукацыі.
79. У частцы «Звесткі аб прыёме (залічэнні) асобы ва ўстанову адукацыі для атрымання адукацыі і аб спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні)» уносяцца наступныя звесткі:
у графе «Дата прыёму (залічэння) вучня ва ўстанову адукацыі» ўказваецца найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з яе статутам і клас, у які прымаецца (залічваецца) вучань, дата і нумар загада кіраўніка ўстановы адукацыі аб прыёме (залічэнні) вучня ў гэтую ўстанову адукацыі;
у графе «Дата адлічэння вучня з установы адукацыі» ўказваецца дата і нумар загада кіраўніка ўстановы адукацыі аб адлічэнні вучня з гэтай установы адукацыі. Клас, з якога адлічаны вучань, указваецца пры адлічэнні вучня да атрымання ім пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай установе адукацыі.
80. У частцы «Звесткі аб выніковай атэстацыі вучня пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, аб ацэнцы яго паводзін» уносяцца наступныя звесткі:
у першым радку адзначаецца навучальны год, у другім – клас, у якім вучань навучаўся ў дадзеным навучальным годзе, далей, насупраць назваў вучэбных прадметаў, уносяцца адзнакі па выніках навучальнага года арабскімі лічбамі; у радку насупраць надпісу «Паводзіны» ўносіцца запіс аб ацэнцы паводзін у адпаведнасці з нормамі ацэнкі;
у графу «Вынікі атэстацыі» ўносіцца адпаведны запіс (пераведзены ў наступны клас, застаўся на паўторны год навучання, атрымаў агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю).
81. Звесткі, якія заносяцца ў асабовую картку вучня ўстановы адукацыі, замацоўваюцца подпісамі класнага кіраўніка і кіраўніка ўстановы адукацыі, а таксама пячаткай установы адукацыі (пры наяўнасці).
82. У раздзел «Кароткія звесткі аб удзеле ў алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, спартыўна-масавай рабоце, грамадскай дзейнасці, узнагароды і заахвочванні» ўносіцца інфармацыя аб узнагародах і заахвочваннях, атрыманых вучнем у найбольш значных мерапрыемствах.
83. Пры адлічэнні вучня з установы адукацыі да атрымання ім у гэтай установе адукацыі пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі асабовая картка вучня выдаецца на падставе пісьмовай заявы вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня). Асабовая картка вучня можа перадавацца ўстановай адукацыі па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падала заяву для залічэння ў адпаведны клас.
Пасля адлічэння вучня з установы адукацыі ў сувязі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі асабовая картка вучня захоўваецца ў архіве ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
ГЛАВА 9
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў САНАТОРНАЙ ШКОЛЕ-ІНТЭРНАЦЕ
84. Медыцынская дапамога вучням у санаторнай школе-інтэрнаце аказваецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства медыцынскімі работнікамі, якія ўваходзяць у штат дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя па месцы знаходжання гэтай санаторнай школы-інтэрната.
85. Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» праводзяцца з улікам стану здароўя вучняў і рэкамендацый медыцынскіх работнікаў.
86. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў санаторных школах-інтэрнатах:
дзяленне класа на групы пры правядзенні заняткаў па фізічнай рэабілітацыі ажыццяўляецца пры наяўнасці ў класе не менш за 10 вучняў;
заняткі па плаванні ў межах заняткаў па фізічнай рэабілітацыі праводзяцца пры наяўнасці ўмоў. Пры гэтым санаторная школа-інтэрнат у залежнасці ад захворванняў вучняў і наяўнасці ўмоў для заняткаў па плаванні самастойна вызначае колькасць вучэбных гадзін на заняткі па плаванні, але не больш за 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у кожным класе. Дапускаецца на заняткі па плаванні выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны кампанента ўстановы адукацыі тыпавога вучэбнага плана санаторнай школы-інтэрната.
87. У санаторных школах-інтэрнатах (за выключэннем санаторных школ-інтэрнатаў для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі), дзе вучні навучаюцца адну або дзве чвэрці, дапускаецца пры адсутнасці неабходных умоў для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–IX класах выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што вызначаны на вывучэнне гэтага вучэбнага прадмета тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната, на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі з дзяленнем класаў на групы ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 86 дадзенага Палажэння.
88. У санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі дапускаецца пры неабходнасці дадаткова выкарыстоўваць:
1 вучэбную гадзіну на заняткі па фізічнай рэабілітацыі з агульнай колькасці вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе»;
вучэбныя гадзіны на музычна-рытмічныя заняткі з ліку вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі або на правядзенне факультатыўных заняткаў.
89. У санаторных школах-інтэрнатах працягласць выканання дамашніх заданняў па кожным з названых у частцы другой пункта 56 дадзенага Палажэння класаў павінна быць на 30 хвілін менш.
90. Вучні на перыяд навучання ў санаторных школах-інтэрнатах бясплатна карыстаюцца падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, забяспечваюцца бясплатна гэтымі санаторнымі школамі-інтэрнатамі месцамі для пражывання і харчаваннем.
|
|
да Палажэння |
Форма
|
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ |
|
|
|
Кіраўнік ____________________________________ |
|
|
|
(найменне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі) |
|
|
|
|
|
|
|
__________________ |
_______________________ |
|
|
(подпіс) |
(ініцыялы, прозвішча) |
|
|
___ ______________ 20__ г. |
|
___________________________________________________________
(найменне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі)
1. Сапраўдны школьны стандарт распрацаваны на падставе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322.
2. Функцыянаванне _______________________________________________________
(найменне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі)
(далей – Установа) забяспечваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
3. Установа самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці, падборы і расстаноўцы кадраў, распрацоўцы і прыняцці лакальных прававых актаў, іншай дзейнасці ў межах, устаноўленых актамі заканадаўства і яе статутам.
Лакальныя прававыя акты Установы не супярэчаць актам заканадаўства.
4. Установа (у залежнасці ад віду, месца размяшчэння і ў адпаведнасці з актамі заканадаўства):
4.1. рэалізоўвае адукацыйную праграму
_____________________________________________________________________________
(пачатковай адукацыі, або адукацыйную праграму пачатковай адукацыі і адукацыйную праграму базавай адукацыі, або адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, адукацыйную праграму базавай адукацыі і адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, або адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі)
4.2. мае права:
рэалізоўваць адукацыйную праграму
_____________________________________________________________________________
(дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйную праграму падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын, праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні)
ствараць умовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу або арганізоўваць вучэбна-трэніровачны працэс з мэтай падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа;
ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
удзельнічаць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні агульнай сярэдняй адукацыі;
размяшчаць у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце звесткі аб персанальным складзе педагагічных работнікаў (пасада служачага, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), узровень адукацыі, кваліфікацыі, звесткі аб наяўнасці вучонай ступені, вучонага звання, а таксама пры згодзе названых асоб і іншыя звесткі пра іх);
ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакумента аб адукацыі (пасведчання аб агульнай базавай адукацыі) шляхам накіравання запыту ў Міністэрства адукацыі аб пацвярджэнні факта яго выдачы ў выпадку ўзнікнення сумненняў у сапраўднасці дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў Рэспубліцы Беларусь, пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання сярэдняй адукацыі;
уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
5. Установа забяспечвае:
якасць адукацыі;
падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;
распрацоўку правіл унутранага распарадку ў інтэрнатах*;
стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы ў будынку і на яе тэрыторыі (прапускны рэжым, пералік прадметаў і рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання вучнямі, іншыя меры);
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;
меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;
стварэнне неабходных умоў для пражывання навучэнцаў*;
удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;
азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правіламі ўнутранага распарадку ў інтэрнатах*, іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама па іх запыце – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
распрацоўку з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, парадку атрымання законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.
6. Ва Установе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама стварэнне, ананімная ці іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
7. Выкарыстанне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі метадаў і сродкаў навучання і выхавання, адукацыйных тэхналогій, якія наносяць шкоду фізічнаму або псіхічнаму здароўю навучэнцаў, не дапускаецца.
8. Пры рэалізацыі эксперыментальнага і інавацыйнага праекта забяспечваецца захаванне правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу, прадстаўленне і атрыманне адукацыі, узровень і якасць якой не могуць быць ніжэйшыя за патрабаванні, устаноўленыя адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.
9. Ва Установе створаны ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу:
вучэбна-метадычнае забеспячэнне;
кадравае забеспячэнне;
матэрыяльна-тэхнічная база.
10. Кадравыя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе прадугледжваюць:
укамплектаванасць педагагічнымі і іншымі работнікамі ў адпаведнасці са штатным раскладам;
наяўнасць службовых (рабочых) інструкцый педагагічных, кіруючых і іншых работнікаў;
забеспячэнне павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў;
правядзенне атэстацыі педагагічных работнікаў.
11. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць:
11.1. засваенне зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;
11.2. стварэнне ўмоў для актывізацыі самастойнай вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, задавальнення іх індывідуальных адукацыйных запытаў, развіцця творчых здольнасцей, уключэння ў праектную, даследчую дзейнасць, іншыя віды сацыяльна значнай дзейнасці;
11.3. эфектыўнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
11.4. укараненне электронных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца:
педагагічнымі работнікамі пры арганізацыі, ажыццяўленні і аналізе вынікаў адукацыйнага працэсу;
навучэнцамі на вучэбных занятках (занятках), пры выкананні дамашніх заданняў, у вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці;
законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў як удзельнікамі адукацыйнага працэсу.
12. Установа мае:
памяшканні, кабінеты, майстэрні, пляцоўкі, забяспечаныя мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання і выхавання, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
памяшканне медыцынскага прызначэння;
памяшканні для арганізацыі харчавання навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы, абсталяваныя ў адпаведнасці са спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;
іншую маёмасць у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
13. Ва Установе выконваюцца патрабаванні актаў заканадаўства да:
санітарна-гігіенічнага забеспячэння;
пажарнай бяспекі;
транспартнага забеспячэння навучэнцаў;
арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі вулічна-дарожнай сеткі і тэхнічных сродкаў, арганізацыі дарожнага руху ў месцах размяшчэння Установы;
арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі фізкультурна-спартыўных збудаванняў, спартыўнага інвентару і абсталявання;
устаноўленага тэрміну і неабходнага аб’ёму бягучага і капітальнага рамонту.
14. Забараняюцца дзеянні (бяздзеянне), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.
15. Педагагічныя работнікі Установы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
забеспячэнне ўмоў для аховы жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці;
удзел у кіраванні Установай;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;
аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры;
бясплатную перавозку да месца працы (да ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі) і назад школьнымі аўтобусамі па маршруце іх руху ў выпадку адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання, якія забяспечваюць прыбыццё педагагічнага работніка да пачатку яго працоўнага дня да месца працы і назад, і пры наяўнасці свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе**.
16. Педагагічныя работнікі Установы абавязаны:
удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
арганізоўваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;
добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;
фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;
быць сумленнымі, шчырымі, справядлівымі і адкрытымі для зносін;
праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;
у межах заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;
садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;
выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.
17. Педагагічныя работнікі Установы не маюць права аказваць платныя кансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, модулях, тэмах, у тым ліку дапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных іспытаў (рэпетытарства), навучэнцам, калі гэта прыводзіць да канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.
18. Педагагічным работнікам Установы забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.
19. Навучэнцы Установы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця, стану здароўя і пазнавальных магчымасцей;
атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;
павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад фізічнага і (або) псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага або абразлівага абыходжання, знявагі;
ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і фізкультурна-спартыўнай базай Установы;
удзел у кіраванні Установай;
адпачынак на перапынках, аздараўленне падчас канікулаў;
стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;
аб’ектыўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці;
захаванне месца ва Установе ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;
вывучэнне зместу вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў адпаведнасці з групай здароўя;
наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;
выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам Установы колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальнага дапушчальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі на аднаго навучэнца на тыдзень, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;
вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам Установы;
засваенне зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын;
атрыманне харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;
заахвочванне да поспехаў у вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;
удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва Установе;
абарону ад любых супрацьпраўных замахаў.
20. Навучэнцы Установы абавязаны:
праяўляць ветлівасць і добразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, быць сумленнымі і шчырымі;
актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці Установы;
добрасумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі, самавыхавання, развіцця сваіх здольнасцей;
добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
паважліва ставіцца да членаў сваёй сям’і, настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні прылад сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы;
падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы;
клапаціцца аб сваім здароўі і здароўі іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, паважліва ставіцца да іх нацыянальных і рэлігійных пачуццяў;
беражліва адносіцца да маёмасці Установы, падтрымліваць чысціню і парадак ва Установе і на яе тэрыторыі.
21. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правіламі ўнутранага распарадку ў інтэрнатах (пры наяўнасці), іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначаецца кіраўніком Установы з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў.
22. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў, правіл унутранага распарадку ў інтэрнатах*;
пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць;
падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверлівыя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей;
садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і бацькоўскай супольнасці;
прытрымлівацца этычных прынцыпаў і правіл паводзін, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць станоўчым прыкладам для свайго дзіцяці.
23. Меры дысцыплінарнай адказнасці, умовы і парадак іх прымянення ў адносінах да навучэнцаў Установы вызначаюцца згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
______________________________
* Пры адсутнасці інтэрната не паказваецца.
** Паказваецца пры неабходнасці.
|
|
да Палажэння |
Форма
Прозвішча ___________________________________________________________________
Уласнае імя __________________________________________________________________
Імя па бацьку (калі такое маецца) ________________________________________________
Дата нараджэння ______________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
(нумар і дата выдачы пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу)
_____________________________________________________________________________
Месца жыхарства (месца знаходжання) ___________________________________________
_____________________________________________________________________________
Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) законных прадстаўнікоў вучня _____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
Звесткі аб прыёме (залічэнні) асобы ва ўстанову адукацыі для атрымання адукацыі і аб спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні)
|
Дата прыёму (залічэння) вучня ва ўстанову адукацыі |
Дата адлічэння вучня з установы адукацыі |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Звесткі аб выніковай атэстацыі вучня пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, аб ацэнцы яго паводзін
|
№ |
Вучэбныя прадметы |
Навучальны год, клас |
|||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
||
|
1 |
Беларуская мова |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
2 |
Беларуская літаратура |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
3 |
Руская мова |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
4 |
Руская літаратура |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
5 |
Замежная мова (____) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
6 |
Матэматыка |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
7 |
Інфарматыка |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
8 |
Гісторыя Беларусі |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
9 |
Сусветная гісторыя |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
10 |
Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
11 |
Грамадазнаўства |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
12 |
Чалавек і свет |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
13 |
Геаграфія |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
14 |
Біялогія |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
15 |
Фізіка |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
16 |
Астраномія |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
17 |
Хімія |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
18 |
Выяўленчае мастацтва |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
19 |
Музыка |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
20 |
Чарчэнне |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
21 |
Фізічная культура і здароўе |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
22 |
Працоўнае навучанне |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
23 |
Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
24 |
Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
25 |
Асновы бяспекі жыццядзейнасці |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Паводзіны |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Вынікі атэстацыі |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Подпіс класнага кіраўніка |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Подпіс кіраўніка ўстановы адукацыі |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кароткія звесткі аб удзеле ў алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, спартыўна-масавай рабоце, грамадскай дзейнасці, узнагароды і заахвочванні
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________



