Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 24.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 жніўня 2014 г. № 47

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22 октября 2025 г. № 109 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-3/44218 от 26.11.2025 г.) <W22544218p>

 

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.08.2014 № 47

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці, калі не паказана іншае), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Успенская царква з брамай і агароджай» па вул. Нясвіжскай, 17 у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 612Г000619;

«Петрапаўлаўскі касцёл з агароджай» па вул. Нясвіжскай, 21 у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 612Г000620.

3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

7. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей супадаюць з межамі гістарычных тэрыторый у межах агародж.

Плошча тэрыторыі Успенскай царквы з брамай і агароджай складае 0,29 га.

Плошча тэрыторыі Петрапаўлаўскага касцёла з агароджай складае 0,26 га.

8. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

правядзенне земляных работ без археалагічнага нагляду.

9. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

аднаўленне страчаных гаспадарчых будынкаў Успенскай царквы і Петрапаўлаўскага касцёла.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і гістарычнай планіроўкі тэрыторыі, на якой яны размешчаны, а таксама ўмоў іх візуальнага ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,65 га.

11. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку забудовы вул. Нясвіжскай, якая ідзе ад мяжы паміж дамамі № 36 і 38 да мяжы паміж дамамі № 58 і 60 (паўднёва-ўсходні бок забудовы былой гандлёвай плошчы);

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад мяжы паміж дамамі № 58 і 60 па вул. Нясвіжскай на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі Петрапаўлаўскага касцёла да чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Нясвіжскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад мяжы паміж дамамі № 58 і 60 па вул. Нясвіжскай на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі Петрапаўлаўскага касцёла да чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Нясвіжскай, далей ад паўднёвага вугла агароджы тэрыторыі Успенскай царквы ўздоўж праезда да дома № 2 па вул. Мінскай да мяжы зямельнага надзела дома № 2 па вул. Мінскай, далей уздоўж мяжы паміж тэрыторыяй Успенскай царквы і дома № 2 па вул. Мінскай да левага вугла дома № 9 па вул. Мінскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад вугла дома № 9 па вул. Мінскай уздоўж чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Мінскай да мяжы паміж дамамі № 36 і 38 па вул. Нясвіжскай.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

правядзенне земляных работ без археалагічнага нагляду.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

аднаўленне страчаных гандлёвых радоў на плошчы паміж Успенскай царквой і Петрапаўлаўскім касцёлам, помніка вайне 1812 года.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 11,67 га.

15. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад урэза вады р. Жацераўка каля паўднёвага вугла зямельнага ўчастка дома № 1 па вул. Галавенчыцкай уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы гэтага ўчастка і далей на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй мяжы ўчасткаў дамоў № 62, 60, 58, 56, 54, 52, 50, 48, 46, 44, 42, 40, 38, 36, 34, 28, 26 да чырвонай лініі забудовы завулка каля дома № 32 па вул. Нясвіжскай, далей на паўночны ўсход уздоўж чырвонай лініі забудовы завулка, далей ад правага вугла дома № 13 уздоўж няцотнага боку вул. Нясвіжскай у паўночна-заходнім кірунку да перакрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Румовай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад перакрыжавання чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Нясвіжскай і чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Румовай уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Румовай да перакрыжавання чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Румовай і чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Наднёманскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад перакрыжавання чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Румовай і чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Наднёманскай уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Наднёманскай да перакрыжавання чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Наднёманскай з урэзам вады р. Жацераўка;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад урэза вады р. Жацераўка каля ўчастка дома № 30 вул. Наднёманскай уздоўж урэза вады р. Жацераўка ў заходнім кірунку да зямельнага ўчастка дома № 1 па вул. Галавенчыцкай.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, выбухова- і пажаранебяспечныя.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху і плошчай менш за 130 кв. м;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння павярховасці;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

18. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і на тэрыторыі ахоўнай зоны.

19. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна
Гродзенскай вобласці

 

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.