|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лістапада 2008 г. № 40
Аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў дзяржаўных музеях
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23 октября 2025 г. № 114 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-2/44474 от 15.01.2026 г.)
На падставе абзаца чацвёртага пункта 11 і абзаца чацвёртага часткі першай пункта 12 Палажэння аб Дзяржаўным фондзе каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2006 г. № 260, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў падначаленых Міністэрству культуры арганізацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўласныя паўнамоцтвы ў галіне культуры, і падначаленых ім арганізацыях (дадаецца).
|
Міністр |
У.Ф.Матвейчук |
|
УЗГОДНЕНА Міністр фінансаў А.М.Харкавец 20.11.2008 |
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні М.І.Юхімук 14.11.2008 |
|
|
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні У.Г.Навацкі 14.11.2008 |
УЗГОДНЕНА Старшыня А.С.Якабсон 14.11.2008 |
|
|
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня У.Я.Саўчанка 13.11.2008 |
УЗГОДНЕНА Выконваючы абавязкі старшыні В.У.Шчэцька 13.11.2008 |
|
|
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні У.В.Краўцоў 13.11.2008 |
УЗГОДНЕНА Старшыня М.Я.Паўлаў 14.11.2008 |
|
|
Пастанова |
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў падначаленых Міністэрству культуры арганізацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўласныя паўнамоцтвы ў галіне культуры, і падначаленых ім арганізацыях
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак уліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь (далей – музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў), якія знаходзяцца ў падзначаленых Міністэрству культуры арганізацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне культуры, і падначаленых ім арганізацыях.
Інструкцыя распаўсюджваецца на музеі, якія з’яўляюцца як юрыдычнымі асобамі, так і структурнымі падраздзяленнямі юрыдычных асоб (далей – музеі).
2. Музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў з’яўляюцца каштоўнасцямі культурна-гістарычнага фонду Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь.
3. Да музейных прадметаў з каштоўных металаў адносяцца:
музейныя прадметы, якія цалкам складаюцца з каштоўных металаў – плаціны і металаў плацінавай групы (паладый, ірыдый, родый, рутэній, осмій), золата, срэбра;
музейныя прадметы, у якія названыя ў абзацы другім гэтага пункта каштоўныя металы ўваходзяць як састаўныя часткі.
4. Да музейных прадметаў з каштоўных камянёў адносяцца:
музейныя прадметы з прыродных алмазаў, ізумрудаў, рубінаў, сапфіраў, александрытаў, прыроднага жэмчугу (за выключэннем прэснаводнага) у сырым (натуральным) і апрацаваным выглядзе, унікальныя прыродныя бурштынавыя ўтварэнні;
музейныя прадметы, у якія названыя ў абзацы другім гэтага пункта каштоўныя камяні ўваходзяць як састаўныя часткі.
5. Музейныя прадметы, у якіх каштоўныя металы знаходзяцца ў выглядзе інкрустацый, насечак і пакрыццяў, а таксама музейныя прадметы з тканіны з выкарыстаннем каштоўных металаў у выглядзе нітак, дроту, блішчынак і іншых дробных упрыгожанняў улічваюцца ў парадку, прадугледжаным для музейных прадметаў, якія не ўтрымліваюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні і не падлягаюць уліку ў спецыяльных інвентарных кнігах.
6. Музеі, якія захоўваюць музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, забяспечваюць іх належны ўлік згодна з дадзенай Інструкцыяй.
Музеі, якія захоўваюць музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, забяспечваюць іх поўную захаванасць у месцах захоўвання і экспанавання, у працэсе рэстаўрацыі і транспарціроўкі згодна з Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і ажыццяўлення аховы аб'ектаў, у якіх ажыццяўляюцца перапрацоўка, захоўванне, рэалізацыя каштоўных металаў і каштоўных камянёў, зацвержданай пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2025 г. № 162.
7. Кіраўнік музея забяспечвае стварэнне ўмоў і выкананне правілаў, якія забяспечваюць улік, навуковую апрацоўку, інвентарызацыю (зверку наяўнасці), рэстаўрацыю і кансервацыю музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, іх захаванасць у фондасховішчах, пастаянных экспазіцыях і выстаўках, прыём і перадачу такіх прадметаў у пастаяннае і часовае захоўванне, рэстаўрацыю, ахову, апламбіраванне і апячатванне памяшканняў, у якіх знаходзяцца музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, вызначэнне правоў і абавязкаў адказных захавальнікаў, на якіх ускладзена захоўванне музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
Інвентарызацыя (зверка наяўнасці) музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў з уліковай дакументацыяй ажыццяўляецца сістэматычна ў парадку, прадугледжаным дадзенай Інструкцыяй, і са зверкай фактычнай наяўнасці і стану захаванасці музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія захоўваюцца ў фондах музея.
Інвентарызацыя музейных прадметаў уключае зверку наяўнасці музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў з кнігамі паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, інвентарнымі кнігамі, спецыяльнымі інвентарнымі кнігамі ўліку, актамі прыёму і перадачы музейных прадметаў на пастаяннае і часовае захоўванне, актамі прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне, актамі экспертызы музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
Інвентарызацыя (зверка наяўнасці) праводзіцца камісіяй, прызначанай загадам кіраўніка музея. Вынікі інвентарызацыі (зверкі-наяўнасці) музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў фіксуюцца ў актах, якія зацвярджаюцца кіраўніком музея.
8. Улік і захоўванне музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, іх кансервацыя і рэстаўрацыя забяспечваюцца кіраўніком музея, галоўным захавальнікам і (або) асобай, на якую загадам кіраўніка музея ўскладзены абавязкі адказнага захавальніка музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
ГЛАВА 2
УЛІК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З КАШТОЎНЫХ МЕТАЛАЎ І КАШТОЎНЫХ КАМЯНЁЎ
9. У рамках уліку музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў яны могуць быць аднесены да музейных прадметаў, якія з'яўляюцца нацыянальным здабыткам, да катэгорыі асабліва каштоўных музейных прадметаў, да састаўной часткі асноўнага фонду.
10. Улік музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў забяспечвае:
ахову музейных прадметаў і стварэнне ўмоў для іх вывучэння і выкарыстання;
фіксацыю іх фактычнай наяўнасці на адпаведны перыяд;
захаванасць у месцах іх захоўвання і экспанавання;
своечасовасць і дакладнасць прадстаўлення справаздач аб іх колькасці і месцазнаходжанні, аб руху каштоўных металаў і каштоўных камянёў па структурных падраздзяленнях і арганізацыі згодна с формай справаздачы аб астатках і руху каштоўнасцей Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устаноўленай дадаткам да пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2023 г. № 49 «Об отчете об остатках и движении ценностей Государственного фонда драгоценных металлов и драгоценных камней Республики Беларусь».
11. Арганізацыя ўліку музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў забяспечваецца кіраўніком музея і галоўным захавальнікам, а выкананне патрабаванняў уліку забяспечваецца асобай, якая загадам кіраўніка музея прызначана матэрыяльна адказнай за музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
12. Музеі, якія захоўваюць музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, забяспечваюць тры стадыі іх уліку:
першасную рэгістрацыю (рэгістрацыю ў кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду);
навуковую інвентарызацыю (рэгістрацыю ў інвентарных кнігах);
рэгістрацыю ў спецыяльных інвентарных кнігах уліку.
13. Першасная рэгістрацыя (рэгістрацыя ў кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду) і навуковая інвентарызацыя (рэгістрацыя ў інвентарных кнігах) музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў праводзяцца ў адпаведнасці з главамі 2, 4 і 5 Тыпавой інструкцыі аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2025 г. № 107.
14. У рамках уліку музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія знаходзяцца на захоўванні ў музеях, падлягаюць экспертызе каштоўных металаў і дыягностыцы каштоўных камянёў (далей – экспертыза) згодна з абзацам чацвёртым падпункта 3.3 пункта 3 Палажэння аб дзяржаўным прабірным наглядзе ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2014 г. № 548.
15. Для правядзення экспертызы накіроўваюцца музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы (прадметы фалерыстыкі, ордэны Айчыннай вайны I і II ступені, якія выпушчаны да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) і ўключаны ў асноўны фонд.
Вынікі экспертызы ўносяцца ў кнігі паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, інвентарныя кнігі.
16. Для прадметаў фалерыстыкі, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы, у актах прыёму музейных прадметаў на часовае і пастаяннае захоўванне ўказваюцца нумары ўзнагарод, калі такія ёсць.
17. Прадметы музейнага значэння, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні, афармляюцца па дагаварах і актах прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне з пазначэннем колеру металу і каменя і падлягаюць экспертызе. У актах прадметаў музейнага значэння, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні, пазначаецца кляймо пробы, а таксама нумар вытворцы, калі такія маюцца.
18. У працэсе ўліку музейных прадметаў, у якія каштоўныя металы і каштоўныя камяні ўваходзяць як састаўныя часткі, пазначаецца вага каштоўных металаў і маса каштоўных камянёў асобна на падставе вынікаў экспертызы.
19. Улік каштоўных металаў і каштоўных камянёў у музейных прадметах вядзецца з дакладнасцю:
золата і металаў плацінавай групы – да 0,01 г;
срэбра – да 0,1 г;
каштоўных камянёў – да 0,01 карата.
20. Для нумізматычных матэрыялаў масавага вырабу, якія маюць рэгламентаваныя пробу і масу згодна з каталогамі, у акце прыёму музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў на матэрыяльна адказнае захоўванне пазначаецца спасылка на адпаведныя раздзел, старонку выкарыстоўваемага каталога, яго выхадныя даныя.
21. Уліковыя дакументы запаўняюцца дакладна без неабгрунтаваных выпраўленняў.
22. Выпраўленне запісаў ва ўліковых дакументах магчыма толькі ў выключных выпадках пры дапушчэнні недакладнасцей ці памылак. Пры неабходнасці ўнясення выпраўленняў у спецыяльныя інвентарныя кнігі ўліку прымаецца адпаведнае рашэнне фондава-закупачнай камісіі музея (далей – ФЗК), вядзецца электронны журнал фіксацыі выпраўленняў у спецыяльных інвентарных кнігах уліку па форме згодна з дадаткам 1, у якім фіксуюцца даныя аб выпраўленнях. Журнал фіксацыі выпраўленняў у спецыяльных інвентарных кнігах уліку раздрукоўваецца ў канцы справаздачнага года, запісы аб выпраўленнях завяраюцца подпісам кіраўніка музея, галоўнага захавальніка і пячаткай музея, за выключэннем музеяў, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права не выкарыстоўваць пячаткі. Пры адсутнасці выпраўленняў журнал фіксацыі выпраўленняў у спецыяльных інвентарных кнігах уліку не раздрукоўваецца.
23. Ва ўліковых дакументах музейных прадметаў з музейных прадметаў і каштоўных камянёў, аформленых на папяровых носьбітах, выпраўленні ў запісах, зробленыя па рашэнні ФЗК, выконваюцца чырвонымі чарніламі. Старыя запісы закрэсліваюцца адной рысай, новыя запісы павінны добра чытацца. Выпраўленне завяраецца подпісам кіраўніка музея, галоўнага захавальніка, пячаткай музея, за выключэннем музеяў, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права не выкарыстоўваць пячаткі.
24. Уліковыя дакументы музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў падлягаюць захоўванню ў галоўнага захавальніка ці асобы, якая загадам кіраўніка музея прызначана матэрыяльна адказнай за музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, у спецыяльна абсталяваным памяшканні або незгаральнай шафе як дакументы з пэўнай ступенню абароны.
25. Вынас уліковых дакументаў на музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў за межы музея не дапускаецца.
ГЛАВА 3
РЭГІСТРАЦЫЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З КАШТОЎНЫХ МЕТАЛАЎ І КАШТОЎНЫХ КАМЯНЁЎ У СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ІНВЕНТАРНЫХ КНІГАХ УЛІКУ
26. Музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў падлягаюць рэгістрацыі ў спецыяльных інвентарных кнігах уліку, якія вядуцца па формах згодна з дадаткамі 2–6.
Рэгістрацыя музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў у спецыяльных інвентарных кнігах уліку ажыццяўляецца на падставе актаў прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, кніг паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, інвентарных кніг, актаў экспертызы.
Пры рэгістрацыі музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў праводзіцца іх фотафіксацыя.
27. Пры фарміраванні ўліковай дакументацыі музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў на электронных носьбітах з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы ўліку музейных прадметаў і музейных калекцый уліковымі дакументамі з'яўляюцца друкаваныя дакументы, кожная старонка якіх пранумаравана, прашнуравана. Штоквартальна ўліковыя дакументы падлягаюць праверцы галоўным захавальнікам, падпісваюцца кіраўніком музея, галоўным захавальнікам, завяраюцца пячаткай музея, за выключэннем музеяў, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права не выкарыстоўваць пячаткі.
28. Спецыяльныя інвентарныя кнігі ўліку фарміруюцца ў выглядзе асобных кніг:
для рэчавых крыніц, якія цалкам складаюцца з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама тых, у якія каштоўныя металы і каштоўныя камяні ўваходзяць як састаўныя часткі, па форме згодна з дадаткам 2;
для музейных прадметаў фалерыстыкі, якія цалкам складаюцца з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама тых, у якія каштоўныя металы і каштоўныя камяні ўваходзяць як састаўныя часткі, па форме згодна з дадаткам 3;
для музейных прадметаў нумізматыкі па форме згодна з дадаткам 4;
для скарбаў па форме згодна з дадаткам 5;
для музейных прадметаў, якія цалкам складаюцца з золата, па форме згодна з дадаткам 6.
29. Абязлічаныя рэшткі і фрагменты каштоўных металаў павінны знаходзіцца на часовым захоўванні ў музейных фондах і падлягаюць акціраванню і ўліку па колькасці і масе кожнай дэталі або каштоўнага каменя ў кнізе ўліку прадметаў фонду часовага захоўвання. Пасля вызначэння іх прыналежнасці яны атрымліваюць ідэнтыфікацыйны нумар музейнага прадмета, якому належаць, і пераводзяцца на пастаяннае захоўванне.
30. Ідэнтыфікацыйныя нумары, прысвоеныя музейным прадметам з каштоўных металаў і каштоўных камянёў у адпаведнасці з запісамі ва ўліковых дакументах, у тым ліку спецыяльных інвентарных кнігах уліку, пазначаюцца на кожным музейным прадмеце. Яны прастаўляюцца тушшу чорнага колеру на неэкспазіцыйнай частцы прадмета або на бірках, укладзеных у прадмет ці падвешаных да яго.
31. Манетныя скарбы запісваюцца ў спецыяльную інвентарную кнігу ўліку скарбаў у поўным складзе (манеты з каштоўных металаў і простых металаў). Кожная адзінка манет з каштоўных металаў запісваецца асобна. Манеты з простых металаў запісваюцца ў графе «Заўвагі» агульнай колькасцю.
32. Кантроль за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія былі прыняты або выдадзены на часовае захоўванне, вядзе загадчык аддзела (сектара) уліку або адказны навуковы супрацоўнік музея.
33. Перадача музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў для экспертызы ажыццяўляецца па актах перадачы музейных прадметаў на часовае захоўванне.
34. Унутрымузейны рух музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў (з аднаго аддзела ў іншы, на экспазіцыю, на кансервацыю і рэстаўрацыю і іншае) ажыццяўляецца пры наяўнасці пісьмовага распараджэння кіраўніка музея і афармляецца актам унутрымузейнай перадачы музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў па форме згодна з дадаткам 7, які рэгіструецца ў журнале рэгістрацыі актаў унутрымузейнай перадачы музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў па форме згодна з дадаткам 8.
35. Перадача музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў ад адной матэрыяльна адказнай асобы да іншай ажыццяўляецца па пісьмоваму загаду кіраўніка музея камісіяй у колькасці не менш за 3 чалавекі. Па выніках перадачы складаецца акт прыёму музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў на матэрыяльна адказнае захоўванне па форме згодна з дадаткам 9, які рэгіструецца ў журнале рэгістрацыі актаў прыёму музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў на матэрыяльна адказнае захоўванне па форме згодна з дадаткам 10.
36. Выключэнне музейных прадметаў, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні, з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на падставе рашэння Міністэрства культуры па прычынах і ў выпадках, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 артыкула 173 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Пры выключэнні адпаведная адзнака робіцца ў кнігах паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, інвентарных кнігах, спецыяльных інвентарных кнігах уліку ў графе «Заўвагі», падпісваецца галоўным захавальнікам і завяраецца пячаткай музея, за выключэннем музеяў, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права не выкарыстоўваць пячаткі.
ГЛАВА 4
ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ (ЗВЕРКА НАЯЎНАСЦІ) МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З КАШТОЎНЫХ МЕТАЛАЎ І КАШТОЎНЫХ КАМЯНЁЎ З УЛІКОВАЙ ДАКУМЕНТАЦЫЯЙ
37. Музеі, якія захоўваюць музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, сістэматычна праводзяць інвентарызацыю (зверку наяўнасці) з уліковай дакументацыяй (кнігамі паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, інвентарнымі кнігамі, спецыяльнымі інвентарнымі кнігамі ўліку, актамі прыёму і перадачы музейных прадметаў на пастаяннае і часовае захоўванне, актамі прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне, актамі экспертызы), ажыццяўляць кантроль за станам захаванасці музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
38. Інвентарызацыя (зверка наяўнасці) музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў з уліковай дакументацыяй ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком музея па яго загадзе, у якім вызначаецца склад камісіі і тэрміны работы.
У склад камісіі ўваходзяць галоўны захавальнік, галоўны бухгалтар, навуковыя супрацоўнікі. Старшынёй камісіі прызначаецца намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у выпадку адсутнасці такой пасады ў музеі – кіраўнік музея.
Матэрыяльна адказныя асобы, на адказным захоўванні ў якіх знаходзяцца музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, у склад камісіі не ўваходзяць, але прысутнічаюць пры зверцы.
Камісія забяспечвае паўнату, правільнасць і дасканаласць занясення ў выніковыя дакументы даных аб музейных прадметах з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
39. Інвентарызацыя (зверка наяўнасці) музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў праводзіцца:
пры змене кіраўніка музея, матэрыяльна адказных асоб на дзень прыёму, перадачы спраў;
пры змене ўласніка або рэарганізацыі музея;
пры ліквідацыі музея па рашэнні ўпаўнаважаных органаў.
40. Пры зверцы наяўнасці музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў падлягаюць ўзважванню.
41. Музеі, якія захоўваюць да 1000 адзінак музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, праводзяць інвентарызацыю (зверку наяўнасці) штогод.
У музеях, якія захоўваюць 1000 і болей музейных прадметаў з каштоўных металаў і камянеў, інвентарызацыя (зверка наяўнасці) праводзіцца штогод выбарачна згодна з графікам, зацверджаным кіраўніком музея.
42. Фактычная наяўнасць каштоўных металаў пры правядзенні інвентарызацыі (зверкі наяўнасці) вызначаецца шляхам узважвання на вагах, якія забяспечваюць межы дапушчальных пагрэшнасцей у залежнасці ад масы музейнага прадмета.
43. Вынікі інвентарызацыі (зверкі наяўнасці) музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў з уліковай дакументацыяй фіксуюцца ў акце зверкі наяўнасці музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў з уліковай дакументацыяй па форме згодна з дадаткам 11, які падпісваецца галоўным захавальнікам музея, членамі камісіі і зацвярджаецца кіраўніком музея.
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
______________________________________________________________
(назва музея)
ЖУРНАЛ
фіксацыі выпраўленняў у спецыяльных інвентарных кнігах уліку
|
№ |
Дата |
Нумар і дата пратакола ФЗК |
Ідэнтыфікацыйны нумар |
Назва поля |
Старае значэнне поля |
Новае значэнне поля |
Подпіс галоўнага захавальніка, пячатка музея (за выключэннем музеяў, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права не выкарыстоўваць пячаткі) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кіраўнік музея ___________________________
Матэрыяльна адказная асоба _______________
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
_______________________________________________
(назва музея)
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ІНВЕНТАРНАЯ КНІГА
ўліку рэчавых крыніц, якія цалкам складаюцца з каштоўных металаў
ці каштоўных камянёў, а таксама тых, у якія каштоўныя металы
і каштоўныя камяні ўваходзяць як састаўныя часткі
|
№ |
Нумар па кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду; нумар па інвентарнай кнізе; нумар па спецыяльнай інвентарнай кнізе |
Назва і кароткае апісанне прадмета |
Матэрыял, метал |
Каштоўныя камяні |
Памер (у мм) |
Колькасць (адзінак) |
Захаванасць |
Падстава (нумар і дата акта апрабавання музейных прадметаў з каштоўных металаў і экспертызы) |
Заўвагі |
|||||
|
назва |
проба |
маса (у грамах) |
назва |
колькасць |
маса (у каратах) |
|||||||||
|
лігатурная маса |
маса ў чысціні металу |
|||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кіраўнік музея __________________________
Матэрыяльна адказная асоба ______________
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
_______________________________________________
(назва музея)
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ІНВЕНТАРНАЯ КНІГА
ўліку прадметаў фалерыстыкі, якія цалкам складаюцца з каштоўных металаў
і каштоўных камянёў, а таксама тых, у якія каштоўныя металы
і каштоўныя камяні ўваходзяць як састаўныя часткі
|
№ |
Нумар па кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду; нумар па інвентарнай кнізе; нумар па спецыяльнай інвентарнай кнізе |
Назва і кароткае апісанне прадмета |
Колькасць |
Назва металу |
Проба металу |
Маса (у грамах), проба |
Каштоўныя камяні |
Памер (у мм) |
Захаванасць |
Падстава (нумар і дата акта апрабавання музейных прадметаў з каштоўных металаў і экспертызы) |
Заўвагі |
|||
|
лігатурная маса |
маса ў чысціні металу |
назва |
колькасць |
маса (у каратах) |
||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кіраўнік музея _____________________________
Матэрыяльна адказная асоба _________________
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
_______________________________________________
(назва музея)
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ІНВЕНТАРНАЯ КНІГА
ўліку музейных прадметаў нумізматыкі
|
№ |
Нумар па кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду; нумар па інвентарнай кнізе; нумар па спецыяльнай інвентарнай кнізе |
Назва і кароткае апісанне прадмета |
Колькасць |
Назва металу |
Проба металу |
Маса (у грамах), проба |
Памер (у мм) |
Захаванасць |
Падстава (нумар і дата акта апрабавання музейных прадметаў з каштоўных металаў і экспертызы) |
Заўвагі |
|
|
лігатурная маса |
маса ў чысціні металу |
||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кіраўнік музея _____________________________
Матэрыяльна адказная асоба _________________
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
____________________________________________________________________
(назва музея)
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ІНВЕНТАРНАЯ КНІГА
ўліку скарбаў
|
№ |
Нумар па кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду; нумар па інвентарнай кнізе; нумар па спецыяльнай інвентарнай кнізе |
Назва і кароткае апісанне прадмета |
Колькасць |
Назва металу |
Проба металу |
Маса (у грамах), проба |
Каштоўныя камяні |
Памер (у мм) |
Захаванасць |
Падстава (нумар і дата акта апрабавання музейных прадметаў з каштоўных металаў і экспертызы) |
Заўвагі |
|||
|
лігатурная маса |
маса ў чысціні металу |
назва |
колькасць |
маса (у каратах) |
||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кіраўнік музея ______________________________
Матэрыяльна адказная асоба __________________
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
_______________________________________________
(назва музея)
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ІНВЕНТАРНАЯ КНІГА
ўліку музейных прадметаў, якія цалкам складаюцца з золата
|
№ |
Нумар па кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду і інвентарнай кнізе; нумар па спецыяльнай інвентарнай кнізе |
Назва і кароткае апісанне прадмета |
Матэрыял, метал |
Каштоўныя камяні |
Памер (у мм) |
Колькасць (адзінак) |
Захаванасць |
Падстава (нумар і дата акта апрабавання музейных прадметаў з каштоўных металаў і экспертызы) |
Заўвагі |
|||||
|
назва |
проба |
маса (у грамах) |
назва |
колькасць |
маса (у каратах) |
|||||||||
|
лігатурная маса |
маса ў чысціні металу |
|||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кіраўнік музея ___________________________
Матэрыяльна адказная асоба _______________
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
_______________________________________________________
(назва музея)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кіраўнік музея ____________
__ _____________ 20__ г.
АКТ № ____
унутрымузейнай перадачы музейных прадметаў з каштоўных
металаў і каштоўных камянёў
__ _____________ 20__ г.
Дадзены акт склалі:
асоба, на якую загадам кіраўніка музея ўскладзены абавязкі адказнага захавальніка музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў ______________________________________________________________________________________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца)
і супрацоўнік музея _____________________________________________________________________________________________________________________
(пасада служачага, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца)
у тым, што першы перадаў, а другі прыняў на часовае захоўванне музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
|
№ |
Нумар па кнізе паступленняў асноўнага фонду; нумар па інвентарнай кнізе; нумар па спецыяльнай інвентарнай кнізе |
Назва і кароткае апісанне прадмета |
Матэрыял |
Маса металу (у грамах) і проба |
Каштоўныя камяні (маса ў каратах) |
Памеры музейнага прадмета (у мм) |
Захаванасць |
Заўвагі |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Мэта перадачы _________________________________________________________________________________________________________________________
Падстава ______________________________________________________________________________________________________________________________
(нумар і дата загада кіраўніка музея)
Тэрмін _______________________________________________________________________________________________________________________________
Усяго па акце перададзена ____________________________________________________________________________________________ музейных прадметаў.
(лічбамі і пропіссю)
|
Перадаў |
|
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
Прыняў |
|
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
Прысутнічаў |
|
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
_______________________________________________
(назва музея)
ЖУРНАЛ
рэгістрацыі актаў унутрымузейнай перадачы музейных
прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў
|
№ |
Нумар акта |
Дата акта |
Мэта перадачы |
Тэрмін перадачы |
Колькасць прадметаў |
Перадаў |
Прыняў |
Адзнака аб вяртанні |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Галоўны захавальнік |
|
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кіраўнік музея
_______________________
__ _____________ 20__ г.
АКТ
прыёму музейных прадметаў з каштоўных металаў
і каштоўных камянёў на матэрыяльна адказнае захоўванне
__ _____________ 20__ г.
Дадзены акт складзены галоўным захавальнікам ________________________________________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца)
у прысутнасці прадстаўніка аддзела ўліку (прадстаўніка аддзела фондаў) і захавальніка калекцыі на падставе рашэння ФЗК пратакол № __________________
і _____________________________________________________________________________________________________________________________________
(падраздзяленне, куды перадаецца прадмет)
і _____________________________________________________________________________________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), пасада служачага, аддзел, куды перадаецца прадмет)
у тым, што першы здаў, а другі прыняў на матэрыяльна адказнае захоўванне наступныя музейныя прадметы з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.
|
Нумар па кнізе паступленняў асноўнага фонду, нумар па інвентарнай кнізе |
Нумар па спецыяльнай інвентарнай кнізе |
Назва і кароткае апісанне прадмета |
Матэрыял |
Маса металу ў грамах (лігатура, чысціня); проба |
Каштоўныя камяні |
Памер (у мм) |
Захаванасць |
Заўвагі |
||||
|
золата |
срэбра |
плаціна |
назва |
колькасць |
маса ў каратах |
|
|
|
||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Падстава ______________________________________________________________________________________________________________________________
Усяго па акце перададзена _______________________________________________________________________________________________________________
|
Перадаў галоўны захавальнік |
|
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
Прыняў |
|
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
_______________________________________________
(назва музея)
ЖУРНАЛ
рэгістрацыі актаў прыёму музейных прадметаў з каштоўных
металаў і каштоўных камянёў на матэрыяльна адказнае захоўванне
|
№ |
Нумар акта |
Дата акта |
Нумар і дата пратакола фондава-закупачнай камісіі |
Колькасць музейных прадметаў |
Прыняў |
Перадаў |
Маса ў грамах: лігатура, чысціня (для каштоўных металаў) |
Маса ў каратах (для каштоўных камянёў) |
Заўвагі |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Галоўны захавальнік |
|
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
|
да Інструкцыі аб парадку ўліку |
Форма
______________________________________________________________
(назва музея)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кіраўнік музея
____________
__ ___________ 20__ г.
АКТ № _____
зверкі наяўнасці музейных прадметаў з каштоўных металаў
і каштоўных камянёў з уліковай дакументацыяй
__ _________ 20__ г.
Дадзены акт складзены ў тым, што згодна з загадам кіраўніка музея ад __ ________ 20__ г. № ______ камісія ў складзе _________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку
(калі такое маецца)
правяла праверку наяўнасці музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія знаходзяцца на матэрыяльна адказным захоўванні ў ___________________________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адказнага захавальніка)
з уліковымі дакументамі: _______________________________________________________
(пералік уліковай дакументацыі)
У выніку зверкі выяўлена наступнае: па даных уліку на матэрыяльна адказным захаванні ў ___________________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адказнага захавальніка)
|
на |
|
знаходзіцца |
|
|
|
(дата) |
|
(лічбай і пропіссю) |
музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, у якіх утрымліваецца агульнай вагой золата, срэбра і іншага ____________________________________________
Фактычна ў музеі ў ____________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адказнага захавальніка)
знаходзіцца __________________________________________________________________
музейных прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, у якіх утрымліваецца агульнай вагой золата, срэбра, іншага ____________________________________________
(лічбай і пропіссю)
што _____________________________________________________________ даным уліку.
(адпавядае (або не адпавядае)
У выніку зверкі вызначана наступнае:
______ разыходжанне(яў) з запісам ва ўліковых дакументах;
______ музейных прадметаў не выяўлена;
______ музейных прадметаў спісана ва ўстаноўленым парадку, але не выключана з уліковай дакументацыі музея;
_______ музейных прадметаў запісана двойчы пад рознымі нумарамі ў кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду. Спіс музейных прадметаў, двойчы запісаных у кнігу паступленняў асноўнага фонду, дадаецца;
______ музейных прадметаў запісана двойчы пад рознымі нумарамі ў інвентарныя кнігі. Спіс музейных прадметаў, якія двойчы запісаны ў інвентарную кнігу, дадаецца;
______ прадметаў падлягаюць выключэнню. Спіс музейных прадметаў, якія падлягаюць выключэнню з асноўнага фонду музея, дадаецца.
Такім чынам, па стане на _______________________ фактычная наяўнасць музейных
(дата)
прадметаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія знаходзяцца на матэрыяльна адказным захоўванні ў захавальніка ______________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адказнага захавальніка)
складае _________________________________ музейных прадметаў. У іх утрымліваецца агульнай вагой золата, срэбра, іншага ____________________________________________
|
Подпісы членаў камісіі: |
|
|
|
|
|
(подпіс) |
|
(прозвішча, ініцыялы) |
|
|
|
|
|


