Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ РЭСПУБЛІКАНСКАГА РЭФЕРЭНДУМА 17 КАСТРЫЧНІКА 2004 ГОДА
17 лістапада 2004 г. № 1
Дазволіць першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзідэнта і прыняць частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі:
«Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.».