![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 сакавіка 2011 г. № 123
Аб прысваенні 12-й пагранічнай заставе 16-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь імя Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Казакевіча Данііла Васільевіча
У мэтах актывізацыі патрыятычнага выхавання моладзі Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі гісторыі, баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы пастанаўляю:
1. Прысвоіць імя Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Казакевіча Данііла Васільевіча 12-й пагранічнай заставе 16-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.