![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2022 г. № 453
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музейнай справы, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2022 года:
аўтарскаму калектыву ў складзе Барысевіч Яніны Анатольеўны, загадчыка аддзела традыцыйнай мастацкай культуры дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», Мазепа Наталіі Аляксандраўны, намесніка дырэктара дзяржаўнай установы «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры», Егіазаряна Георгія Анушаванавіча, старшыні Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, старшыні грамадскага аб’яднання «Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае таварыства «Айастан», – за ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай згоды ў беларускім грамадстве, правядзенне Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур;