![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 красавіка 2019 г. № 150
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Магілёўскага раёна пастанаўляю:
1. Заснаваць:
герб Магілёўскага раёна;
флаг Магілёўскага раёна.
2. Зацвердзіць:
Палажэнне аб гербе Магілёўскага раёна, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);
Палажэнне аб флагу Магілёўскага раёна, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у раённым бюджэце Магілёўскага раёна, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.