Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 21.11.2024
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 мая 2021 г. № 197

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

У мэтах захавання і развіцця традыцый эканамічных органаў Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Міністэрства эканомікі;

флаг Міністэрства эканомікі.

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства эканомікі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства эканомікі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства эканомікі.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства эканомікі

1. Эмблема Міністэрства эканомікі (далей – эмблема) з’яўляецца атрыбутам названага Міністэрства, яго адметным знакам.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства эканомікі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства эканомікі і падзяках Міністра эканомікі.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

5. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра эканомікі, яго намеснікаў і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам эканомікі.

6. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і эмблемы іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

АПІСАННЕ
эмблемы Міністэрства эканомікі

Эмблема Міністэрства эканомікі (далей – эмблема) уяўляе сабой круг са стылізаваным малюнкам зямнога шара фіялетавага колеру на светла-шэрым фоне з паралелямі і мерыдыянамі светла-шэрага колеру і аблямоўкай серабрыстага колеру.

У цэнтры зямнога шара размешчаны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь белага колеру з аблямоўкай фіялетавага колеру. Унутры контуру – стылізаваная слупкаватая дыяграма ў выглядзе дзевяці вертыкальных прамавугольнікаў белага колеру, абмежаваных зверху лініяй фіялетавага колеру, якая ўяўляе сабой па форме графік экспаненты і заканчваецца стрэлкай, накіраванай направа і ўверх.

Аблямоўка круга абмежавана лініямі фіялетавага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі на белым фоне размешчана выява беларускага арнаменту чырвонага колеру, у ніжняй – надпіс фіялетавага колеру «МІНІСТЭРСТВА ЭКАНОМІКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Верхняя частка аблямоўкі ўвенчана выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь фіялетавага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

ВЫЯВА
эмблемы Міністэрства эканомікі (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

ВЫЯВА
эмблемы Міністэрства эканомікі (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства эканомікі

1. Флаг Міністэрства эканомікі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства эканомікі, у службовых кабінетах Міністра эканомікі, яго намеснікаў і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам эканомікі.

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства эканомікі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

5. Дазваляецца выкарыстанне флага пры правядзенні культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку за межамі будынкаў, займаемых Міністэрствам эканомікі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

АПІСАННЕ
флага Міністэрства эканомікі

Флаг Міністэрства эканомікі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча фіялетавага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства эканомікі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

ВЫЯВА
флага Міністэрства эканомікі (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.05.2021 № 197

ВЫЯВА
флага Міністэрства эканомікі (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.