Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 28.07.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лютага 2024 г. № 17

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Двор-Саланевічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Двор-Саланевічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

12.02.2024 № 17

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Двор-Саланевічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Двор-Саланевічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс).

2. «Брацкая магіла» ў в. Двор-Саланевічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 213Д000660 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырева» па заказе Бабыніцкага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШЎТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах існуючай агароджы брацкай магілы.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход па агароджы брацкай магілы да кропкі 2;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень па агароджы брацкай магілы да кропкі 3;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад па агароджы брацкай магілы да кропкі 4;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўнач па агароджы брацкай магілы да кропкі 1.

8. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без уліку патрабаванняў Кодэкса, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

пракладка наземных, падземных інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і зацверджанай ва ўстаноўленым парадку і без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, устаноўлена з улікам неабходнасці забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (архітэктурна-планіровачнага рашэння брацкай магілы).

10. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход паралельна агароджы брацкай магілы на адлегласці 5 метраў ад яе да кропкі 6;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень паралельна агароджы брацкай магілы на адлегласці 8 метраў ад яе да кропкі 7;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 8;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якая парушае характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне рэкламных канструкцый, акрамя аб’ектаў візуальна-адраснай арыентацыі, якія не ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў в. Двор-Саланевічы Полацкага раёна
Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.