|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 ліпеня 2026 г. № 87
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе зацвярджэння.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 28.07.2026 № 87 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар (вул. Савецкая, інв. № 642/С-21018)» у в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Г000152;
«Брацкая магіла» ў в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Д000153.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Бабаўнянскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках навуковых даследаванняў з улікам: гістарычных межаў, месцазнаходжання гісторыка-культурных каштоўнасцей, сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» складаецца з двух участкаў.
6. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 8А, на якім знаходзіцца бровар, праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
7. Знешняй мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж усходняга берага канала праз кропку 6 да кропкі 7;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на ўсход па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622800000001000901 праз кропку 8 да кропкі 9;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж паркавай пасадкі дрэў праз кропкі 10–11 да кропкі 70, далей уздоўж садовых насаджэнняў праз кропкі 12–13–14–15–16–17 да кропкі 18, далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 3 праз кропку 19 да кропкі 20, далей праз кропку 21 да кропкі 22, далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 10 праз кропкі 23–24–25 да кропкі 26;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 27, далей уздоўж межаў зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 12 праз кропкі 28–29–30 да кропкі 31, далей уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 5.
Унутранай мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца мяжа шостага ўчастка рэгулявання забудовы.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы, планіроўкі былога сядзібнага парка і яго архітэктурных элементаў (альтанак, плацін, масткоў) на падставе навукова-праектнай дакументацыі, пракладкі ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый і сетак без пашкоджання зялёных насаджэнняў, усталявання вонкавага асвятлення;
змяненне існуючага рэльефу, ландшафту;
добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія (у тым ліку) ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных высяканняў;
выкананне земляных і меліярацыйных работ без археалагічнага нагляду, распрацоўкі і прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага боку існуючай агароджы праз кропкі 32–33–34–35–32.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ
11. Ахоўныя зоны ўстаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У ахоўныя зоны ўваходзяць тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» складаецца з двух участкаў.
12. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 па межах зямельных участкаў па вул. Бальнічнай, 2, 4 праз кропкі 37–38 да кропкі 39;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Новай, 1А да кропкі 40;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 уздоўж праезнай часткі вул. Новай да кропкі 3, далей па мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» да кропкі 4;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай праз кропку 1 да кропкі 36.
13. Мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» згодна з дадаткам 1 супадае з мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар».
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-праектнай дакументацыі, пракладкі ці рэканструкцыі інжынерных сетак і камунікацый, усталявання вонкавага асвятлення;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
выкананне земляных і меліярацыйных работ без археалагічнага нагляду, распрацоўкі і прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
15. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 2 м ад вонкавага боку існуючай агароджы брацкай магілы праз кропкі 41–42–43–44–41.
16. У ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), пракладка транспартных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з сямі ўчасткаў.
18. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 9А да кропкі 46;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 47;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 5 да кропкі 48;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 уздоўж паўднёвых межаў зямельных участкаў па вул. Савецкай, 5, 7, 9, 9А праз кропку 49 да кропкі 45.
19. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 50 па заходніх межах зямельных участкаў па вул. Новай, 2, 4 да кропкі 51;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 51 па паўночнай мяжы зямельнага участка па вул. Новай, 4 да кропкі 52;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 52 па ўсходніх межах зямельных участкаў па вул. Новай, 4, 2 праз кропку 53 па падоўжанай лініі да кропкі 54;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 50.
20. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 55 па заходніх межах зямельных участкаў па вул. Бальнічнай, 2, 4, 6 да кропкі 56;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 56 па паўночнай мяжы зямельнага участка па вул. Бальнічнай, 6 да кропкі 57;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 57 па ўсходняй мяжы зямельнага участка па вул. Бальнічнай, 6 да кропкі 39, далей па мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 38–37 да кропкі 36;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 55.
21. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 па мяжы другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 25–24–23 да кропкі 22;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 1 праз кропкі 58–59 да кропкі 60;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 1 да кропкі 61;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 61 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 26.
22. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе, поўначы, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 па мяжы другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 30–29–28 да кропкі 27;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж пешаходнай часткі вул. Савецкай да кропкі 31.
23. Мяжой шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 62 па межах зямельных участкаў па зав. Паркаваму, 3, 4 праз кропку 63 да кропкі 64;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 64 па паўночных межах зямельных участкаў па зав. Паркаваму, 4, 2 да кропкі 65;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 65 па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Паркаваму, 1 праз кропку 66 да кропкі 67;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 67 па паўднёвых межах зямельных участкаў па зав. Паркаваму, 1, 3, 5 да кропкі 62.
24. Мяжой сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Бальнічнай, 3 ад кропкі 19 праз кропкі 18–68–69–70–11–10–71–20 да кропкі 19.
25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж, павелічэнне аб’ёмна-прасторавага рашэння каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (будынак вінакурнага складу);
выкарыстанне нехарактэрных колераў і формаў дахаў, акрамя двухспадзістых, вальмавых і паўвальмавых з нахілам ад 35° да 50°;
усталяванне агароджы прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей зямельных участкаў з дысануючых, неўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
26. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, гістарычна, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.
27. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па мяжы другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропку 21 да кропкі 20;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па паўднёвай мяжы сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 71;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 71 уздоўж прысадаў па вул. Бальнічнай да кропкі 60;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 па паўночнай мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 59–58 да кропкі 22.
28. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 68 па межах сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы і другога ўчастка тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку, водная сістэма, бровар» праз кропкі 18–17–16–15–14–13–12–70–69 да кропкі 68.
29. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 49;
на ўсходзе, поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж умоўнай мяжы гістарычных могілак праз кропкі 72–73 да кропкі 45.
30. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя падземных інжынерных камунікацый і аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (рэшткі капліцы-пахавальні, надмагільныя помнікі хрысціянскіх могілак);
будаўнічая дзейнасць у адносінах да будынка каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (рэшткі капліцы-пахавальні), якая прадугледжвае павелічэнне яго аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;
замена (дэмантаж) гістарычных надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы), якія маюць духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, наяўнасць якіх пацверджана фактычна;
пракладка новых, рамонт і рэканструкцыя існуючых інжынерных камунікацый, якія прадугледжваюць высечку дрэў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
|
1 |
53.257712, 26.954293 |
38 |
53.258252, 26.953812 |
|
2 |
53.257940, 26.95426 |
39 |
53.258541, 26.953753 |
|
3 |
53.257961, 26.954856 |
40 |
53.258583, 26.954879 |
|
4 |
53.257736, 26.954893 |
41 |
53.257701, 26.959368 |
|
5 |
53.257512, 26.948363 |
42 |
53.257794, 26.959366 |
|
6 |
53.258486, 26.947304 |
43 |
53.257799, 26.959604 |
|
7 |
53.260832, 26.948026 |
44 |
53.257695, 26.959620 |
|
8 |
53.261044, 26.949056 |
45 |
53.256859, 26.953252 |
|
9 |
53.260742, 26.952463 |
46 |
53.257527, 26.953107 |
|
10 |
53.259856, 26.952492 |
47 |
53.257652, 26.955763 |
|
11 |
53.259856, 26.951425 |
48 |
53.257074, 26.955870 |
|
12 |
53.260371, 26.951439 |
49 |
53.256955, 26.955071 |
|
13 |
53.260464, 26.949739 |
50 |
53.257751, 26.955167 |
|
14 |
53.259598, 26.949653 |
51 |
53.258541, 26.955071 |
|
15 |
53.259607, 26.949454 |
52 |
53.258563, 26.955747 |
|
16 |
53.259418, 26.949406 |
53 |
53.258473, 26.955865 |
|
17 |
53.259322, 26.949599 |
54 |
53.257796, 26.955993 |
|
18 |
53.259309, 26.951015 |
55 |
53.257677, 26.953054 |
|
19 |
53.258937, 26.951037 |
56 |
53.258791, 26.952914 |
|
20 |
53.258969, 26.951589 |
57 |
53.258842, 26.953687 |
|
21 |
53.258282, 26.951847 |
58 |
53.258016, 26.952397 |
|
22 |
53.258003, 26.951815 |
59 |
53.258064, 26.952388 |
|
23 |
53.258003, 26.951525 |
60 |
53.258075, 26.952716 |
|
24 |
53.257897, 26.951541 |
61 |
53.257674, 26.952708 |
|
25 |
53.257894, 26.951214 |
62 |
53.258727, 26.948252 |
|
26 |
53.257618, 26.951262 |
63 |
53.259024, 26.948199 |
|
27 |
53.257579, 26.950318 |
64 |
53.259423, 26.948295 |
|
28 |
53.257945, 26.950297 |
65 |
53.259277, 26.949588 |
|
29 |
53.257952, 26.949707 |
66 |
53.258939, 26.949725 |
|
30 |
53.257907, 26.949637 |
67 |
53.258606, 26.949696 |
|
31 |
53.257557, 26.94968 |
68 |
53.259309, 26.951172 |
|
32 |
53.257715, 26.959412 |
69 |
53.260015, 26.951167 |
|
33 |
53.257770, 26.959409 |
70 |
53.260008, 26.951446 |
|
34 |
53.257774, 26.959565 |
71 |
53.259046, 26.952540 |
|
35 |
53.257717, 26.959576 |
72 |
53.256247, 26.955174 |
|
36 |
53.257691, 26.953565 |
73 |
53.256180, 26.953479 |
|
37 |
53.258220, 26.953527 |
|
|


