Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 31.08.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 чэрвеня 2026 г. № 82

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча-2» на левым беразе р. Арціслаўка, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Дубраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на правым беразе р. Арціслаўка, 0,5 км на паўднёвы захад ад в. Нічыпаравічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на левым беразе р. Днепр каля в. Пруды Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.06.2026 № 82

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча-2» на левым беразе р. Арціслаўка, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Дубраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча-2» на левым беразе р. Арціслаўка, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Дубраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гарадзішча-2» на левым беразе р. Арціслаўка, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Дубраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000607.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе закрытага акцыянернага таварыства «НІВА».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах помніка археалогіі.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

8. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

9. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 праз тэрыторыю лесапасадкі да кропкі 11;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 праз кропкі 10–9–8–7 да кропкі 2.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці паміж кропкамі 2–3–4–5–6.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Гарадзішча-2» на левым
беразе р. Арціслаўка, на паўночна-
ўсходняй ускраіне в. Дубраўка
Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.06.2026 № 82

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на правым беразе р. Арціслаўка, 0,5 км на паўднёвы захад ад в. Нічыпаравічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на правым беразе р. Арціслаўка, 0,5 км на паўднёвы захад ад в. Нічыпаравічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курган» на правым беразе р. Арціслаўка, 0,5 км на паўднёвы захад ад в. Нічыпаравічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000619.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Эксперыментальная база «Спартак».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах помніка археалогіі.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па авальнай акругласці ніжняга краю кургана праз кропкі 1–2–3–4–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

8. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) ахопліваюць гісторыка-культурную каштоўнасць з усіх бакоў на адлегласці 24–76 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 12–5–6–7–8–9–10–11–12.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курган» на правым беразе
р. Арціслаўка, 0,5 км на паўднёвы захад
ад в. Нічыпаравічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.06.2026 № 82

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на левым беразе р. Днепр каля в. Пруды Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на левым беразе р. Днепр каля в. Пруды Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Курган» на левым беразе р. Днепр, 1 км на захад ад в. Пруды Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000627;

«Селішча» на левым беразе р. Днепр, в. Пруды Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000628.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе закрытага акцыянернага таварыства «НІВА».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах помнікаў археалогіі.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ.

8. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, устаноўленымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) ахопліваюць гісторыка-культурныя каштоўнасці з усіх бакоў.

Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 10–11–12–13–14–15–16–17–18–10.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя ў пункце 7 гэтага праекта зон аховы.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, якія знаходзяцца на левым
беразе р. Днепр каля в. Пруды Шклоўскага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.