|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 красавіка 2026 г. № 46
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей г. Клецка Клецкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы г. Клецка Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога шпіталя» (інв. № 641/С-11034) па вул. Школьнай, 18 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 5 чэрвеня 2026 г.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы г. Клецка Клецкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы г. Клецка Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не пазначана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Будынкі былых казармаў: будынак 1 (інв. № 641/С-9772), будынак 2 (інв. № 641/С-1236)» па вул. Казарменнай, 8, 8А ў г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Г000186;
«Царква на могілках» (інв. № 641/С-14699) па вул. Леніна, 44А ў г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Г000188;
«Магіла чырвонаармейцаў» на гарадскіх могілках па вул. Леніна ў г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Д000192.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкае ЖКГ».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНЫЯ ЗОНЫ
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
6. Ахоўныя зоны ўстаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і найлепшага іх візуальнага ўспрымання.
Ахоўныя зоны супадаюць з тэрыторыямі гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаюцца з двух участкаў.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынкі былых казармаў» і першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вонкавай мяжы існуючай алеі да кропкі 24, далей уздоўж праезнай часткі вул. Казарменнай да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Прывакзальнай, 20А да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж праезнай часткі вул. Казарменнай да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропку 5 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынкі былых казармаў» і першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі падземных інжынерных камунікацый;
будаўнічая ці рамонтная дзейнасць у адносінах да дысануючай і нейтральнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне асноўных габарытных памераў і параметраў гэтай забудовы, акрамя работ па яе дэмантажы;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква на могілках» і «Магіла чырвонаармейцаў», а таксама другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж дарожкі, якая вядзе да царквы, праз кропкі 7–8 да кропкі 9;
на паўночным захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж існуючай пляцоўкі вакол будынка царквы праз кропкі 10–11 да кропкі 12; далей па вонкавай мяжы існуючай агароджы магілы чырвонаармейцаў праз кропкі 13–14 да кропкі 15;
на паўночным усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж існуючай пляцоўкі вакол будынка царквы праз кропкі 16–17 да кропкі 6.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква на могілках» і «Магіла чырвонаармейцаў», другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурных каштоўнасцей;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
добраўпарадкаванне, азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурных каштоўнасцей;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Прывакзальнай, 18 праз кропку 19 да кропкі 20;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 уздоўж мясцовага праезда да кропкі 21; далей уздоўж праезнай часткі вул. Індустрыяльнай праз кропку 22 да кропкі 23;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Індустрыяльнай, 19 да кропкі 4.
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынкі былых казармаў» і першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 3 да кропкі 18.
13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж праезнай часткі вул. Казарменнай праз кропку 39 да кропкі 25; далей па межах зямельных участкаў па вул. Казарменнай, 6, 4, 2 праз кропку 26 да кропкі 27;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 па межах зямельных ўчасткаў па вул. Казарменнай, 2, 1А праз кропку 28 да кропкі 29;
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 па межах зямельных участкаў па вул. Казарменнай 1А, 1, 3, 5, 7, 9, 11, 13, 15, 17, вул. Прывакзальнай, 20 праз кропкі 30–31–32–33 да кропкі 34;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 да кропкі 2; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынкі былых казармаў» і першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 24.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;
рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, і (або) без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;
выкарыстанне нехарактэрных формаў дахаў (акрамя двусхільных, вальмавых і паўвальмавых);
устаноўка агароджаў зямельных участкаў з дысануючых, неўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту устаноўлена ў мэтах захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, а таксама захавання каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 уздоўж праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 36;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 па мяжы гарадскіх могілак праз кропкі 37–38 да кропкі 39;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 24;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынкі былых казармаў» і першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 1–5 да кропкі 4; далей уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 35.
17. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
рэканструкцыя і рэстаўрацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
|
1 |
53.074458, 26.640246 |
21 |
53.073869, 26.643197 |
|
2 |
53.076601, 26.643180 |
22 |
53.073984, 26.642982 |
|
3 |
53.075984, 26.644540 |
23 |
53.073016, 26.641798 |
|
4 |
53.073354, 26.641158 |
24 |
53.075505, 26.641645 |
|
5 |
53.073467, 26.640924 |
25 |
53.076278, 26.640038 |
|
6 |
53.074385, 26.638100 |
26 |
53.075945, 26.639609 |
|
7 |
53.073751, 26.636990 |
27 |
53.076471, 26.638571 |
|
8 |
53.073771, 26.636936 |
28 |
53.076821, 26.638923 |
|
9 |
53.074418, 26.638065 |
29 |
53.077423, 26.639340 |
|
10 |
53.074501, 26.638087 |
30 |
53.076274, 26.641500 |
|
11 |
53.074564, 26.638253 |
31 |
53.076824, 26.642338 |
|
12 |
53.074561, 26.638465 |
32 |
53.076779, 26.642428 |
|
13 |
53.074600, 26.638454 |
33 |
53.077226, 26.643032 |
|
14 |
53.074597, 26.638543 |
34 |
53.077004, 26.643512 |
|
15 |
53.074558, 26.638548 |
35 |
53.073293, 26.641037 |
|
16 |
53.074452, 26.638669 |
36 |
53.073743, 26.638950 |
|
17 |
53.074361, 26.638508 |
37 |
53.074177, 26.639156 |
|
18 |
53.076253, 26.644772 |
38 |
53.074441, 26.639683 |
|
19 |
53.075993, 26.645337 |
39 |
53.075706, 26.641208 |
|
20 |
53.075707, 26.645432 |
|
|
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога шпіталя» (інв. № 641/С-11034) па вул. Школьнай, 18 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога шпіталя» (інв. № 641/С-11034) па вул. Школьнай, 18 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак былога шпіталя» (інв. № 641/С-11034) па вул. Школьнай, 18 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000191.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкае ЖКГ».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622550100002000108 праз кропкі 2–3 да кропкі 4; далей на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622550100002003402 да кропкі 5;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622550100002003402 да кропкі 6; далей на паўднёвы ўсход паралельна паўночна-ўсходняму фасаду першага корпуса шпіталя да кропкі 7;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду першага корпуса шпіталя на адлегласці ад яго 1 м да кропкі 8; далей па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622550100002000108 праз кропку 9 да кропкі 1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі ці праграмы работ па бягучым рамонце ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 114 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
навукова неабгрунтаваная змена параметраў, канструктыўных і архітэктурных элементаў, архітэктурных асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
рэканструкцыя дысануючай забудовы з павелічэннем яе параметраў і аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя работ па яе дэмантажы.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.
Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з ахоўнай зонай.
У зону аховы культурнага пласта (слоя) і ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 2–3 да кропкі 4; далей па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622550100002000108 праз кропку 10 да кропкі 11;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па межах зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622550100002000108 праз кропкі 12–13–14 да кропкі 15;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 622550100002000108 праз кропкі 16–17 да кропкі 18; далей уздоўж праезнай часткі вул. Светлай да кропкі 19;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 уздоўж праезнай часткі вул. Школьнай да кропкі 20; далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Школьнай, 20 да кропкі 9; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя дысануючай забудовы з павелічэннем яе параметраў і аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя работ па яе дэмантажы;
дзейнасць, якая прыводзіць да страты адметных вартасцей каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для найлепшага візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 уздоўж праезнай часткі вул. Школьнай да кропкі 21;
на паўднёвым захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Гагарына, 14 праз кропку 22 да кропкі 23; далей па верхняй броўцы схілу праз кропкі 24–25–26–27 да кропкі 11;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па мяжы ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) праз кропкі 10–4–3–2–1–9 да кропкі 20.
14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Партызанскай, 6 праз кропкі 28–29 да кропкі 30;
на усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 па межах зямельных участкаў па вул. Школьнай, 10Б, 10А, 12 да кропкі 31;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж праезнай часткі вул. Школьнай да кропкі 19;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 па мяжы ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) праз кропкі 18–17–16 да кропкі 15.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;
рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, і (або) без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;
выкарыстанне нехарактэрных формаў дахаў (акрамя двусхільных, вальмавых і паўвальмавых);
устаноўка агароджаў зямельных участкаў з дысануючых, неўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
№ |
Геаграфічныя каардынаты |
|
1 |
53.067822, 26.628259 |
17 |
53.068467, 26.629968 |
|
2 |
53.067965, 26.628232 |
18 |
53.068241, 26.629807 |
|
3 |
53.068285, 26.628334 |
19 |
53.067693, 26.630126 |
|
4 |
53.068359, 26.627975 |
20 |
53.067592, 26.629509 |
|
5 |
53.068928, 26.62824 |
21 |
53.067330, 26.627180 |
|
6 |
53.068807, 26.628956 |
22 |
53.067912, 26.626089 |
|
7 |
53.068264, 26.629662 |
23 |
53.068304, 26.626486 |
|
8 |
53.068027, 26.629276 |
24 |
53.068678, 26.625665 |
|
9 |
53.067901, 26.629353 |
25 |
53.068847, 26.625933 |
|
10 |
53.068460, 26.627473 |
26 |
53.069066, 26.626277 |
|
11 |
53.068879, 26.627768 |
27 |
53.068858, 26.627146 |
|
12 |
53.069213, 26.628667 |
28 |
53.068915, 26.630311 |
|
13 |
53.06927626.290290 |
29 |
53.068992, 26.630606 |
|
14 |
53.069232, 26.629359 |
30 |
53.068887, 26.631459 |
|
15 |
53.068960, 26.630048 |
31 |
53.068073, 26.631287 |
|
16 |
53.068705, 26.629764 |
|
|


