Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 02.09.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 красавіка 2026 г. № 45

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у Быхаўскім і Клімавіцкім раёнах Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Гарадзец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» (на тэрыторыі сядзібы грамадзяніна В.А.Станкевіча) на правым беразе р. Суроўка па вул. Савецкай у в. Галічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» на правым беразе р. Быстрынка, 1 км на ўсход ад в. Гусарка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Красавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» на правым беразе р. Рагожынка, 0,2 км на паўночны ўсход ад в. Селішча Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка-3» на правым беразе старыцы р. Асцёр, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 5 чэрвеня 2026 г.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.04.2026 № 45

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Гарадзец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Гарадзец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не паказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» ва ўрочышчы Гарадок у в. Гарадзец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000213;

«Селішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча», на паўночны ўсход ад гарадзішча (шыфр 513В000213), 0,2 км на захад ад в. Гарадзец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000214.

3. Праект зон аховы распрацаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Перасоўная механізаваная калона-85 Водбуд».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлены па ўмоўных межах помнікаў археалогіі.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўдні і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 па паўночным боку лесагаспадарчай дарогі праз кропкі 19–20–21–22 да кропкі 23;

на паўночным усходзе, поўначы, паўночным захадзе, захадзе, паўднёвым захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 па ніжняй частцы пагорка, абкружанага забалочаным поплавам р. Грэзы, праз кропкі 24–25–26–27–28–29–30–31–32–33–34–35 да кропкі 18.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па ніжняму краю ўзгорка ў забалочаным поплаве р. Грэзы праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–14–15–16–17 да кропкі 1.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча» забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

11. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

12. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) ахопліваюць гісторыка-культурныя каштоўнасці з усіх бакоў.

Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная крывая лінія, якая ідзе ад кропкі 56 па зямельным участку для вядзення сельскай гаспадаркі і далей па мяжы забалочанага поплава р. Грэзы праз кропкі 57–58–36–37–38–39–40–41–42–43–44–45–46–47–48–49–50–51–52–53–54–55 да кропкі 56.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных каля
в. Гарадзец Быхаўскага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных каля
в. Гарадзец Быхаўскага раёна
Магілёўскай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.04.2026 № 45

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» (на тэрыторыі сядзібы грамадзяніна В.А.Станкевіча) на правым беразе р. Суроўка па вул. Савецкай у в. Галічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» (на тэрыторыі сядзібы грамадзяніна В.А.Станкевіча) на правым беразе р. Суроўка па вул. Савецкай у в. Галічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курган» (на тэрыторыі сядзібы грамадзяніна В.А.Станкевіча) на правым беразе р. Суроўка па вул. Савецкай у в. Галічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000831.

3. Праект зон аховы распрацаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Клімавіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена вакол кургана на ўчастку памерамі 11х11 м.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе вакол кургана праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

9. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, і паведаміць у дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і ўстаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў на адлегласці ад яе 2,5–34,5 м.

Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 10–7–8–9–10.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курган» (на тэрыторыі
сядзібы грамадзяніна В.А.Станкевіча)
на правым беразе р. Суроўка па
вул. Савецкай у в. Галічы Клімавіцкага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.04.2026 № 45

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» на правым беразе р. Быстрынка, 1 км на ўсход ад в. Гусарка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» на правым беразе р. Быстрынка, 1 км на ўсход ад в. Гусарка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік» на правым беразе р. Быстрынка, 1 км на ўсход ад в. Гусарка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000833.

3. Праект зон аховы распрацаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам па заказе камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Міхалінскі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў вакол двух курганоў на ўчастку памерамі 32,5х25,3 м.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і ўстаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць па выпуклым крывым авале на адлегласці 35–50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 7–8–9–10–11–12–13–14–7.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік»
на правым беразе р. Быстрынка, 1 км
на ўсход ад в. Гусарка Клімавіцкага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.04.2026 № 45

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Красавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Красавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Стаянка» на правым беразе р. Жадунька, 0,15 км на паўночны захад ад моста ў в. Красавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000845;

«Селішча» на месцы стаянкі, на правым беразе р. Жадунька, 0,15 км на паўночны захад ад моста ў в. Красавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000846.

3. Праект зон аховы распрацаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Клімавіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па гістарычных межах помнікаў археалогіі (стаянкі і селішча).

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 вакол абасобленай пасадкі дравесна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

9. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, і паведаміць у дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

11. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 праз кропкі 8–9–18–19–20–12–13–2–14–15–16–17 да кропкі 7.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей у в. Красавічы Клімавіцкага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.04.2026 № 45

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Стаянка» на правым беразе р. Рэкта, на паўднёвай ускраіне в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000848;

«Селішча» на месцы стаянкі, на правым беразе р. Рэкта, на паўднёвай ускраіне в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000849.

3. Праект зон аховы распрацаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Клімавіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па гістарычных межах помнікаў археалогіі (стаянкі і селішча).

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

9. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, і паведаміць у дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

11. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 праз кропкі 15–16–17–18–19–20–21–22–23–24 да кропкі 14.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей у в. Куляшоўка Клімавіцкага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.04.2026 № 45

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» на правым беразе р. Рагожынка, 0,2 км на паўночны ўсход ад в. Селішча Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» на правым беразе р. Рагожынка, 0,2 км на паўночны ўсход ад в. Селішча Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік-1» на правым беразе р. Рагожынка, 0,2 км на паўночны ўсход ад в. Селішча Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000885.

3. Праект зон аховы распрацаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам па заказе камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Міхалінскі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў вакол трох курганоў на ўчастку памерамі 24,74х30,71 м.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і ўстаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць па выпуклым крывым авале на адлегласці 25–50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 7–8–9–10–11–12–13–7.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік-1»
на правым беразе р. Рагожынка, 0,2 км
на паўночны ўсход ад в. Селішча
Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.04.2026 № 45

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка-3» на правым беразе старыцы р. Асцёр, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка-3» на правым беразе старыцы р. Асцёр, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Стаянка-3» на правым беразе старыцы р. Асцёр, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000892.

3. Праект зон аховы распрацаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Клімавіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па гістарычных межах помніка археалогіі.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і ўстаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам ідзе ад кропкі 14 уздоўж меліярацыйнага канала да кропкі 15, далей уздоўж забалочанай мясцовасці праз кропкі 16–17–18 да кропкі 19, далей уздоўж прысядзібнага ўчастка па вул. Зарэчнай, 40 праз кропку 20 да кропкі 21, далей уздоўж праезнай часткі зав. Зарэчнага праз кропкі 22–23–24 да кропкі 14.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Стаянка-3» на правым
беразе старыцы р. Асцёр, на паўночна-
ўсходняй ускраіне в. Стары Дзедзін
Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.