Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 02.09.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2026 г. № 62

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца былой сядзібы С.Манюшкі: фрагмент уязной алеі, рэгулярны парк, тэрыторыя былой сядзібы ўздоўж р. Волма» ў в. Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца былой сядзібы С.Манюшкі: фрагмент уязной алеі, рэгулярны парк, тэрыторыя былой сядзібы ўздоўж р. Волма» ў в. Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

21.05.2026 № 62

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца былой сядзібы С.Манюшкі: фрагмент уязной алеі, рэгулярны парк, тэрыторыя былой сядзібы ўздоўж р. Волма» ў в. Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца былой сядзібы С.Манюшкі: фрагмент уязной алеі, рэгулярны парк, тэрыторыя былой сядзібы ўздоўж р. Волма» ў в. Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Месца былой сядзібы С.Манюшкі: фрагмент уязной алеі, рэгулярны парк, тэрыторыя былой сядзібы ўздоўж р. Волма» ў в. Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000652.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Чэрвеньскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, былой гістарычнай тэрыторыі і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на ўсход да кропкі 1; далей на поўдзень да кропкі 2; далей на ўсход паралельна ўязной алеі да кропкі 3;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўдзень уздоўж грунтавой дарогі да кропкі 4;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж левага берага р. Волма да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач праз кропку 6 да кропкі 7.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (памятная стэла);

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

змена гістарычнага ландшафту;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

9. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя, ландшафту і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

10. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на ўсход праз кропкі 22–23–9–10-11–12–13–14–15–16 да кропкі 17;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на поўдзень уздоўж краю адхону да кропкі 3;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 2–1–7–6 да кропкі 5; далей на захад уздоўж левага берага р. Волма да кропкі 18;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на поўнач да кропкі 19; далей на захад да кропкі 20; далей на поўнач да кропкі 21.

11. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і планіровачнай структуры на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

змяненне прыроднага характару ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

12. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 7–1–2 да кропкі 8; далей на захад да кропкі 6.

14. Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж вяршыні ўзгорка вакол гістарычнай тэрыторыі, дзе была капліца, праз кропкі 24–25–26 да кропкі 16.

15. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, усталяваныя ў пунктах 8, 11 гэтага праекта зон аховы, а таксама забараняецца правядзенне земляных і меліярацыйных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Месца былой сядзібы
С.Манюшкі: фрагмент уязной алеі,
рэгулярны парк, тэрыторыя былой
сядзібы ўздоўж р. Волма» ў в. Убель
Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.