|
Официальная правовая информация |
|
|
Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.У.Кадлубай 25.08.2025 (у рэдакцыі ад 07.08.2026) |
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Мэтай гэтых Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.


