|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 1999 г. № 1884
Аб выдзяленні Брэсцкаму аблвыканкому сродкаў на правядзенне падрыхтоўчых работ, звязаных з дэзактывацыяй аб’ектаў 802 і «Заходні» ў г. Брэсце
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у снежні 1999 г. Брэсцкаму аблвыканкому 17,2 млрд. рублёў за кошт рэспубліканскага фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, прадугледжанага артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1999 год», на фінансаванне работ, звязаных з падрыхтоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі па дэзактывацыі аб’ектаў 802 і «Заходні» ў г. Брэсце і праектаваннем могільніка для захавання забруджанага грунту.


