|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 мая 2002 г. № 620
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб паветраных зносінах
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб паветраных зносінах (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Хвастова Міхаіла Міхайлавіча на падпісанне названага Пагаднення.


