Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 03.06.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 чэрвеня 2025 г. № 64

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў архітэктуры), размешчаных у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» ў в. Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Мікалаеўская царква» па вул. Савецкай, 5А ў аграгарадку Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: 3 алтары, роспіс, арган» у в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.06.2025 № 64

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» ў в. Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» ў в. Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Свята-Пакроўская царква» ў в. Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000367.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Мастоўскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для размяшчэння аб’ектаў рэлігійнага (культавага) прызначэння (для абслугоўвання будынка царквы).

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавых межах мэтавага зямельнага ўчастка ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне іх аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва і (або) рэканструкцыі (рамонту) існуючай інжынернай інфраструктуры, неабходнай для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па яе дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія, у тым ліку, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);

правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання былой гістарычнай тэрыторыі царкоўнага прытча з паўночна-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавых межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 424082000601000003 ад кропкі 8 праз кропкі 9–10–11–12–13–14–1 да кропкі 8.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да існуючага будынка з павелічэннем яго аб’ёмна-прасторавых параметраў і выкарыстаннем неўласцівых дысануючых матэрыялаў і колераў;

змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;

усталяванне з боку дарогі і па межах зямельнага ўчастка агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і (або) без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 424085400001000323 да кропкі 18;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 уздоўж праезнай часткі дарогі да кропкі 15;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 да кропкі 16;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 да кропкі 17.

14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 уздоўж зямельнага ўчастка жылога дома № 9 праз кропкі 20–21–22 да кропкі 19.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку вуліц і зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і (або) без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена для забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання навакольнага гістарычнага асяроддзя і ландшафту.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе, поўдні, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 424000000001001729 праз кропкі 25–26–27–28–29–30–31–32–34 да кропкі 35;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 уздоўж паўднёва-ўсходняй абочыны аўтамабільнай дарогі да кропкі 36; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 8; далей на паўночны ўсход, паўднёвы ўсход, паўднёвы захад і паўночны захад уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 9–10–11–12–13–14–1–2–3–23–21–22–19–20 да кропкі 24.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;

змяненне гістарычнага прыроднага характару ландшафту і рэльефу;

будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Свята-Пакроўская царква»
ў в. Бялавічы Мастоўскага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.06.2025 № 64

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Мікалаеўская царква» па вул. Савецкай, 5А ў аграгарадку Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Мікалаеўская царква» па вул. Савецкай, 5А ў аграгарадку Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Свята-Мікалаеўская царква» па вул. Савецкай, 5А ў аграгарадку Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000372.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Мастоўскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавым баку каменнай агароджы, усталяванай па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавых межах каменнай агароджы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў (у тым ліку гістарычнай каменнай агароджы), а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва падземных інжынерных камунікацый ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

11. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 424081702101000487 да кропкі 6;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход у створы з паўднёвай мяжой агароджы царквы да кропкі 14;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 5 праз кропкі 15–16 да кропкі 17, далей на поўдзень уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 1 да кропкі 18;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на захад уздоўж мясцовага праезда да кропкі 5.

13. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўнач праз кропкі 7–8–9 да кропкі 10;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на ўсход да кропкі 11;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на поўдзень праз кропкі 12–13 да кропкі 14;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на захад па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання да кропкі 6.

15. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 4 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку вуліц і зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

16. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 424081702101000210 праз кропкі 20–21 да кропкі 22;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на захад уздоўж праз кропкі 23–24 да кропкі 25;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на поўдзень уздоўж мяжы зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка сельскага дома культуры па вул. Савецкай, 4А да кропкі 26;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 праз кропкі 27–28 да кропкі 19.

17. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку вуліц і зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена для забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання навакольнага гістарычнага асяроддзя і ландшафту.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

19. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на поўнач паралельна заходняму боку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 100 м да кропкі 30; далей на паўночны ўсход паралельна агароджы сельскагаспадарчага прадпрыемства з водступам ад яе 9 м і далей у створы з ёй да кропкі 31;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж паўднёва-заходняй абочыны праезнай часткі аўтамабільнай дарогі да кропкі 32;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 на поўдзень уздоўж заходняга боку мясцовага праезда паралельна агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 6 м да кропкі 13;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на захад уздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання праз кропкі 12–11–10–9–8–7–6 да кропкі 29.

20. На тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва новых транспартных камунікацый, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне ці азеляненне, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

21. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 на поўнач уздоўж усходняга боку мясцовага праезда праз кропку 39 да кропкі 1; далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 4–3 да кропкі 2; далей на поўнач уздоўж усходняга боку мясцовага праезда праз кропку 33 да кропкі 34;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 на ўсход уздоўж паўднёвай абочыны праезнай часткі вул. Кастрычніцкай да кропкі 35;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 36;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на захад уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 25–24–23–22–21–20 да кропкі 19 і далей уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Савецкай праз кропку 37 да кропкі 38.

22. На тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва новых транспартных камунікацый;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысаніруючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

23. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўдні, захадзе і поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 па вонкавай мяжы існуючай агароджы сквера праз кропкі 46–40–41 да кропкі 42;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 42 праз кропкі 43–44 да кропкі 45.

24. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану помніка землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Мікалаеўская царква» па вул. Савецкай, 5А
ў аграгарадку Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.06.2025 № 64

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: 3 алтары, роспіс, арган» у в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: 3 алтары, роспіс, арган» у в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Свята-Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: 3 алтары, роспіс, арган» у в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000384.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Мастоўскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў, артэфактаў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавых межах мэтавага зямельнага ўчастка ад кропкі 1 уздоўж існуючай агароджы з брамай праз кропкі 26–2–3–4–5–6–7–8 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне іх аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва і (або) рэканструкцыі (рамонту) існуючай інжынернай інфраструктуры, неабходнай для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія, у тым ліку, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання былой гістарычнай тэрыторыі плябаніі Свята-Троіцкага касцёла, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж вонкавага боку існуючай каменнай агароджы праз кропку 10 да кропкі 11;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж вонкавага боку існуючай каменнай агароджы да кропкі 12;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 у створы з існуючай каменнай агароджай да кропкі 13;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж вонкавага боку існуючай каменнай агароджы да кропкі 9.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды аўтэнтычнай агароджы плябаніі;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да існуючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавых параметраў, выкарыстаннем неўласцівых дысануючых матэрыялаў і колераў;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 да кропкі 15;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 да кропкі 16;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўдзень уздоўж заходняй часткі аўтамабільнай дарогі да кропкі 17;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 да кропкі 14.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 праз кропкі 19–20–21 да кропкі 18.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку вуліц і зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена для забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання навакольнага гістарычнага асяроддзя і ландшафту.

Зона аховы ландшафту складаецца з чатырох участкаў.

18. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж паўночна-ўсходняга боку аўтамабільнай дарогі да кропкі 9; далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 13–12–11 і ўздоўж паўночна-ўсходняга боку аўтамабільнай дарогі да кропкі 25;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 праз кропкі 18–21 да кропкі 22;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 да кропкі 23;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж мяжы сельскагаспадарчага ўчастка і ляснога масіва да кропкі 24.

19. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 да кропкі 27;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на ўсход праз кропку 14 да кропкі 17;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на поўдзень уздоўж заходняга боку аўтамабільнай дарогі да кропкі 28;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 праз кропку 2 да кропкі 26.

20. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 29–30–31–32–8 да кропкі 1.

21. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 праз кропкі 8–7–34 да кропкі 33.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва новых транспартных камунікацый, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);

змяненне гістарычнага прыроднага характару ландшафту і рэльефу.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Свята-Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае
аздабленне інтэр’ера: 3 алтары, роспіс, арган»
у в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.