|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 кастрычніка 1993 г. № 710
Аб упаўнаважанні М.І.Дземчука на падпісанне Сумеснай заявы Урада Рэспублікі Беларусь і Урада зямлі Брандэнбург (ФРГ) аб эканамічным супрацоўніцтве
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Упаўнаважыць Намесніка Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Дземчука М.І. на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Сумеснай заявы Урада Рэспублікі Беларусь і Урада зямлі Брандэнбург Федэратыўнай Рэспублікі Германіі аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і зямлёй Брандэнбург.


