|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 чэрвеня 2001 г. № 920
Аб узнагароджанні навукова-даследчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай навукі і ўкараненне яе дасягненняў у вытворчасць узнагародзіць навукова-даследчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.


