|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2023 г. № 216
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», які размешчаны на левым беразе р. Лань, на вясковых могілках, 0,1 км на захад ад в. Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», які размешчаны на левым беразе р. Лань, на вясковых могілках, 0,1 км на захад ад в. Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова 27.12.2023 № 216 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», які размешчаны на левым беразе р. Лань, на вясковых могілках, 0,1 км на захад ад в. Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», які размешчаны на левым беразе р. Лань, на вясковых могілках, 0,1 км на захад ад в. Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік», які размешчаны на левым беразе р. Лань, на вясковых могілках, 0,1 км на захад ад в. Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000202.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай установы «Музей гісторыі Клеччыны».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах курганнага могільніка памерам 180 х 200 м, які налічвае 101 курган. На тэрыторыі курганнага могільніка ў паўночнай частцы размешчаны сучасныя вясковыя могілкі.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па агароджы вясковых могілак і ўздоўж берага р. Лань праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-1 згодна з дадаткам.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй зоны аховы культурнага пласта (слоя).
11. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначаны на тэрыторыі, якая прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усходу і поўдня на адлегласці 15 м, з усходу мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца заходняя ўскраіна зямельных надзелаў прыватнай забудовы в. Капланавічы, з поўдня – край схілу берага р. Лань, з захаду і поўначы мяжа супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ідзе па агароджы вясковых могілак.
12. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень на адлегласці 15 м па схілу берага р. Лань да кропкі 8; далей на паўднёвы ўсход па краі схіла берага р. Лань да кропкі 9;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны ўсход па схілу берага р. Лань да кропкі 10;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач уздоўж зямельных участкаў па вул. Піянерскай, 1, 3, 5, 7 да кропкі 11;
на поўначы, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на захад на адлегласці 15 м да кропкі 3; далей па агароджы вясковых могілак праз кропкі 2 і 1 да кропкі 7.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
выкарчаванне і пасадка дрэў;
выкананне земляных работ, акрамя земляных работ, звязаных з пахаваннем, без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
14. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці



