|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2023 г. № 217
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку, эпохі Кіеўскай Русі» 2,3 км на паўднёвы захад ад в. Гарбуноўшчына, 1,5 км на паўночны захад ад г. Клецка, з правага боку ад чыгункі Баранавічы – Асіповічы, на левым беразе р. Лань, ва ўрочышчы Гарадзішча Клецкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку, эпохі Кіеўскай Русі» 2,3 км на паўднёвы захад ад в. Гарбуноўшчына, 1,5 км на паўночны захад ад г. Клецка, з правага боку ад чыгункі Баранавічы – Асіповічы, на левым беразе р. Лань, ва ўрочышчы Гарадзішча Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова 27.12.2023 № 217 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку, эпохі Кіеўскай Русі» 2,3 км на паўднёвы захад ад в. Гарбуноўшчына, 1,5 км на паўночны захад ад г. Клецка, з правага боку ад чыгункі Баранавічы – Асіповічы, на левым беразе р. Лань, ва ўрочышчы Гарадзішча Клецкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку, эпохі Кіеўскай Русі» 2,3 км на паўднёвы захад ад в. Гарбуноўшчына, 1,5 км на паўночны захад ад г. Клецка, з правага боку ад чыгункі Баранавічы – Асіповічы, на левым беразе р. Лань, ва ўрочышчы Гарадзішча Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку, эпохі Кіеўскай Русі» 2,3 км на паўднёвы захад ад в. Гарбуноўшчына, 1,5 км на паўночны захад ад г. Клецка, з правага боку ад чыгункі Баранавічы – Асіповічы, на левым беразе р. Лань, ва ўрочышчы Гарадзішча Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000198.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказу дзяржаўнай установы «Музей гісторыі Клеччыны».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца паўночная аканечнасць мыса на левым беразе р. Лань. Памер пляцоўкі складае 40 х 40 м, разам з абарончымі збудаваннямі (валы і яр) памер гісторыка-культурнай каштоўнасці складае прыкладна 60 х 60 м.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:
з поўначы, усходу і поўдня – умоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 10 праз кропкі 11-12-13-14-15-16-17 да кропкі 18;
з захаду – умоўная лінія, якая праходзіць уздоўж левага берага р. Лань на адлегласці 8–10 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 18 праз кропкі 19, 20 да кропкі 10.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
выкарчаванне і пасадка дрэў;
выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
13. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
|
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці




