|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 снежня 2000 г. № 1842
Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі народнаму мастаку БССР Селіханаву С.І.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Устанавіць у 2001 годзе мемарыяльную дошку на доме 17/30 па вуліцы Я.Купалы ў г. Мінску, дзе жыў народны мастак БССР, лаўрэат Ленінскай прэміі, скульптар Селіханаў Сяргей Іванавіч.
Аплату расходаў, звязаных з праектаваннем і вырабам мемарыяльнай дошкі, ускласці на Міністэрства культуры, з яе ўстаноўкай – на Мінскі гарвыканком.


